Якаў Зевядзееў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Апостал Якаў
Rembrandt - Sankt Jakobus der Ältere.jpg
Якаў Вялікі пэнзля Рэмбранта
Нараджэнне:


Віфсаіда ці Капернаум, Галілея, Рымская імперыя

Смерць:

44
Іерусалім

Шануецца:

большасцю хрысціянскіх цэркваў

Дзень памяці:

25 ліпеня каталіцтва
30 красавіка праваслаўе
30 снежня па Масарабскаму абраду

Атрыбуты:

марская ракавіна, капялюш пілігрыма

Якаў (іўр.: יַעֲקֹב Яхоб, грэч.: Ἰάκωβος; памёр у 44 г. н.э.) — паводле Новага запавету, адзін з апосталаў — вучань Ісуса Хрыста, старэйшы брат евангеліста Яна Багаслова, сын галілейскага рыбака Завядзея. Сведка здзейсненых Ісусам Хрыстом цудаў і Яго пакут. За ўзначальванне хрысціянскай суполкі Іерусаліма прыняў пакутніцкую смерць — паводле загаду цара Ірада Агрыпы, унука Ірада Вялікага, Якаву адсеклі галаву. Якаў традыцыйна лічыцца першым апосталам-пакутнікам. Яго часта таксама называюць Якавам Вялікім, каб адрозніць яго аб Якава Алфеева і Якава, брата Ісуса. Якаў Вялікі лічыцца святым патронам Іспаніі.

У Новым Запавеце[правіць | правіць зыходнік]

Сын Зеведзея і Саламеі, Якаў звычайна называецца «Вялікім», каб адрозніць яго ад апостала Якава «Меньшага». Якаў быў братам Яна, любімага вучня, і, верагодна, быў старэйшым з двух братоў[1].

Бацькі Якава, мяркуецца, былі паважанымі і заможнымі людзьмі. Бацька Зевядзей быў рыбаком з Галілейскага мора, і, верагодна, жыў ў або каля Віфсаіды ці Капернаума; меў некалькіх лодачнікаў і наёмных работнікаў. Маці Саламея была адной з набожных жанчын, якія пасля пайшлі за Хрыстом і «служылі Яму сваёю маёмасцю», а яго брат Ян быў асабіста вядомы першасьвятару, і меў неабходныя сродкі для забеспячэння Маці Ісуса. Верагодна, што Якаў і яго брат не атрымалі навучання ў рабінскіх школах, таму у гэтым сэнсе лічыліся невукамі. Аднак, дзякуючы сацыяльнаму рангу сваіх бацькоў, яны павінны былі быць людзьмі звычайнай адукацыі, мелі магчымасць сутыкнуцца з грэцкім ладам жыцця і мовай, шырока распаўсюджанымі ўздоўж берагоў Галілейскага мора[1].

Якаў апісаны як адзін з першых вучняў Ісуса. У сінаптычных Евангеллях апісваецца, як Якаў і Ян былі разам з бацькам на беразе мора, калі Ісус паклікаў іх ісці за Ім. (Матф. 4:21-22, Мк. 1:19-20) Якаў быў адным з трох апосталаў, якіх Ісус выбраў для Свайго Праабражэння (Матф. 17:1-9, Марк. 9:2-8, Лук.9:28-36). Магчыма, Якаў меў запальчывым нораў, таму што ён і яго брат атрымалі мянушку Воанергес ці «Сыны Громавы» (Марк. 3:17). Якаў і яго брат хацелі заклікаць агонь на самарыцянскі горад, але былі папракнутыя Ісусам (Лук. 9:51-56). У кнізе Дзеянняў апосталаў адзначаецца, што «цар Ірад» (традыцыйна атаясамліваецца з Ірадам Агрыпай) пакараў Якава мячом. Якаў — адзіны апостал, чыё пакутніцтва адлюстравана ў Новым Запавеце, і, такім чынам, традыцыйна лічыцца першым з дванаццаці апосталаў пакутнікам за веру. (Дз. 12:1-2)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.132. ISBN 5-343-00151-3.

Зноскі