Якаў Мадэставіч Гакель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Мадэставіч Гакель
Род дзейнасці авіяканструктар
Дата нараджэння 30 красавіка (12 мая) 1874
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1945(1945-12-12)[2] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Якаў Якаўлевіч Гакель
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якаў Мадэставіч Гакель (30 красавіка (12 мая) 1874, Іркуцк — 12 снежня 1945, Ленінград) — савецкі інжынер, які ўнёс значны ўклад у развіццё айчыннага самалёта- і цеплавозабудавання першай паловы XX стагоддзя, вучоны-электратэхнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся Якаў Мадэставічч Гакель 12 мая 1874 года ў Іркуцку, у сям’і ваеннага інжынера Мадэста Васільевіча Гакеля (1839—1909). Скончыў Пецярбургскі электратэхнічны інстытут (1897), пасля чаго адправіўся працаваць у Сібір (на Ленскія капальні, каля г. Бадайбо). У Сібіры ён прымаў удзел у дабудоўцы гідраэлектрастанцыі і пракладцы ад яе да капалень першай у Расіі высакавольтнай лініі электраперадачы.

У 1903 годзе Гакель вяртаецца ў Пецярбург, дзе пачынае выкладаць у Электратэхнічным інстытуце, адначасова прымаў удзел у праектаванні і будаўніцтве электрычнага пецярбургскага трамвая. На атрыманую за гэта ад Акцыянернага таварыства Вестынгаўз прэмію ў 1909 годзе пачаў распрацоўваць першы самалёт («Гакель-I»). У гэтым жа годзе сумесна з С. С. Шчацініным заснаваў першае ў Расіі авіябудаўнічае прадпрыемства — Першае расійскае таварыства паветраплавання «С. С. Шчацінін».

Агулам да 1924 года ён спраектаваў каля паўтары дзясятка самалётаў, дзесяць з якіх былі пабудаваныя, а пяць ці шэсць змаглі падняцца ў паветра. Яго аэрапланы рознай канструкцыі (сярод якіх быў першы ў Расіі самалёт-амфібія) прымалі ўдзел у выставах, усталёўвалі рэкорды, аднак не будаваліся прамысловымі серыямі. Адсутнасць заказаў прывяло да таго, што ў 1912 годзе канструктар быў вымушаны адмовіцца ад актыўнай дзейнасці ў галіне авіяцыі, хоць займаўся распрацоўкай новых самалётаў і пазней. Прадстаўленыя ім у пачатку 1920-х гадоў праекты не былі рэалізаваны з-за недахопу сродкаў ва ўмовах разрухі пасля Грамадзянскай вайны.

У 1920-х гадах пачынае займацца цеплавозабудаваннем, і 5 жніўня 1924 года на пуці Балтыйскага суднабудаўнічага завода выходзіць пабудаваны па яго праекце цеплавоз ЩЭЛ1, адзін з першых у свеце. У 1934 годзе Гакель сканструяваў паравы трактар, распрацаваная ім паравая ўстаноўка выкарыстоўвалася таксама на рачных катарах.

З 1936 года выкладаеў у Ленінградскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту. Аўтар шматлікіх навуковых прац і вынаходак. Памёр 12 снежня 1945 г. у Ленінградзе. Пахаваны на Літаратарскіх мастках.

Зноскі

  1. а б Гаккель Яков Модестович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Гаккель Яков Модестович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1