Якаў Міхайлавіч Цукерзіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Міхайлавіч Цукерзіс
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1909(1909-10-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1992(1992-04-17) (82 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці палітык
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар

Якаў Міхайлавіч Цукерзіс (24 кастрычніка 1909, г. Ашмяны, Ашмянскі павет — 17 красавіка 1992, Вільнюс, Літва) — навуковец. Доктар біялагічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскую гімназію, у 1934 годзе — факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук Віленскага ўніверсітэта імя С. Баторыя. У 1939—1941 гадах працаваў завучам Ашмянскай сярэдняй школы (зараз сярэдняя школа № 1), у 1944—1954 гадах — дырэктарам.

У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў і працаваў у Туркменістане. У 1954—1960 гадах — інспектар Міністэрства асветы Літоўскай ССР.

Аўтар кнігі «Біялогія шыракапальцага рака» (Вільнюс, 1970).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Звязаныя лёсам з Ашмяншчынай. Цукерзіс Якаў Міхайлавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 581.
  • Цукерзіс Якаў Міхайлавіч (1909—1992) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2014. — С. 31.