Якаў Пінхусавіч Громер
| Якаў Пінхусавіч Громер | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 10 жніўня 1879[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 красавіка 1933[2] (53 гады) |
| Месца смерці | |
| Род дзейнасці | матэматык, фізік |
| Навуковая сфера | аналітычная матэматыка, рэлятывісцкая фізіка |
| Месца працы | Берлінскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР |
| Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
| Навуковае званне | прафесар |
| Альма-матар | Гётынгенскі ўніверсітэт |
| Навуковы кіраўнік | Давід Гільберт, Альберт Эйнштэйн |
Якаў Пінхусавіч Громер (10 жніўня 1879, Брэст-Літоўск — 11 красавіка 1933, Мінск) — вучоны ў галіне аналітычнай матэматыкі і рэлятывісцкай фізікі. Доктар філасофскіх навук (1912). Прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Я. П. Громер нарадзіўся ў Брэст-Літоўску. Атрымаў рэлігійную адукацыю. Да 1905 года займаўся вывучэннем Талмуда. У 1905—1907 гг. працаваў у Бернскім і Марбургскім універсітэтах. У 1907—1913 гг. вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце, вывучаў матэматыку, фізіку і філасофію. У 1914 годзе пад кіраўніцтвам Д. Гілберта абараніў доктарскую дысертацыю. У 1915—1927 гг. працаваў у Берліне асістэнтам у Альберта Эйнштэйна, узначальваў кафедру матэматыкі ў Берлінскім універсітэце. З 1928 года па рэкамендацыі Эйнштэйна прыняты прафесарам педагагічнага факультэта ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Адначасова з 1931 года вядучы навуковы супрацоўнік у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР.
Хварэў на акрамегалію. Памёр 11 красавіка 1933 года ў Мінску.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Я. П. Громеру належаць навуковыя працы ў галіне матэматыкі (алгебра, тэорыя трансцэндэнтных функцый[3]), агульнай тэорыі адноснасці, рэлятывісцкай механікі. Знайшоў неабходныя і дастатковыя ўмовы справядлівасці гіпотэзы Рымана ў аналітычнай тэорыі лікаў (няроўнасці Громера)[3]. У час працы ў Берліне Я. П. Громер прымаў удзел у падрыхтоўцы падручнікаў па фізіцы і матэматыцы для школ Палесціны[3], дапамагаў А. Эйнштэйну ў распрацоўцы тэорыі адноснасці.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 447. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Громмер Яков Пинхусович // Сотрудничество Беларусь — ЕС: наука и культура Архівавана 12 красавіка 2017. (руск.)
- Гостев А. П. Известные личности Гродно: Vive La Гродно: Монография(недаступная спасылка) / А. П. Гостев. — Херсон: ОЛДИ-ПЛЮС, 2015. — С. 199. — 252 с. — ISBN 978-966-289-054-9 (руск.)
- Д. Шыфярштэйн Распрацоўваць тэорыю адноснасці вялікаму вучонаму дапамагаў берасцеец Якаў Громер(недаступная спасылка) // Грамадска-палітычная газета Брэсцкай вобласці «Народная Трыбуна»
- Нарадзіліся 10 жніўня
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Памерлі 11 красавіка
- Памерлі ў 1933 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Дактары філасофскіх навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Фізікі XX стагоддзя
- Матэматыкі XX стагоддзя