Якаў Саннікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Якаў Саннікаў (1780, Усць-Янск — не раней 1812) — рускі прамысловец (здабываў пясца), даследчык Новасібірскіх астравоў.

Адкрыў і апісаў астравы Стаўбавы (1800) і Фадзееўскі (1805). У 1808—1810 гадах удзельнічаў у экспедыцыі М. М. Гедэнштрома. У 1810 годзе перасёк востраў Новая Сібір, у 1811 годзе абышоў востраў Фадзееўскі. Саннікаў выказаў меркаванне аб існаванні на поўнач ад Новасібірскіх астравоў, у прыватнасці ад вострава Кацельны, шырокай зямлі (гл. Зямля Саннікава). Яго ўнук, таксама Якаў Саннікаў, вядомы як мецэнат, які дапамагаў палярным даследчыкам Аляксандру Бунге, Эдуарду Толю, Фрыцьёфу Нансену.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]