Якаў Фак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біятлон
Якаў Фак
Агульная інфармацыя
Арыгінальнае імя харв.: Jakov Fak
Нарадзіўся 1 жніўня 1987(1987-08-01) (36 гадоў)
Рыека, Югаславія
Грамадзянства Сцяг Славеніі Славенія
Сцяг Харватыі Харватыя
Пражыванне Мркопаль, Харватыя
Рост/Вага 185 (см)/75 (кг)
Сямейнае становішча халасты
Захапленні веласіпед
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2011-2012
Агульная трапнасць 84%
Лежачы 88%
Стоячы 81%
Кар’ера (Кубак свету)
Перамог 3
Асабістых подыумаў 12 ( × 3 + × 3 + × 6)
Подыумаў у эстафетах 1 ( × 0 + × 1 + × 0)
Харватыя за Харватыю
Алімпійскія гульні
Бронза Ванкувер 2010 спрынт 10 км
Чэмпіянаты свету
Бронза Пхенчхан 2009 індывідуальная гонка 20 км
Славенія за Славенію
Алімпійскія гульні
Срэбра Пхёнчхан 2018 індывідуальная гонка 20 км
Чэмпіянаты свету
Срэбра Рупольдзінг 2012 змяшаная эстафета
Золата Рупольдзінг 2012 індывідуальная гонка 20 км
Бронза Нове-места 2013 спрынт 10 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якаў Фак (харв.: Jakov Fak; нар. 1 жніўня 1987 года, Рыека, Югаславія) — славенскі біятланіст, да сезона 2010/11 выступаў за Харватыю. Уладальнік залатога і сярэбранага медалёў чэмпіянату міру 2012, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2018, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 і чэмпіянатаў свету па біятлоне 2009 і 2013 гадоў.

У біятлоне з 2001 года. У тым жа 2001 стаў членам нацыянальнай зборнай Харватыі. Да сезону 2008—2009 асаблівых спартыўных поспехаў не меў, аднак ужо на першым этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе Якаў патрапіў у «ачкі», стаўшы 37 м у спрынце, а ўжо на трэцім этапе ў Хохфільцэне стаў 15-м у індывідуальнай гонцы. На чэмпіянаце свету 2009 трапляў у ачкі ў спрынце, дзе стаў 14-м, пераследзе, у якім быў 25-м, а ў індывідуальнай гонцы заваяваў бронзавы медаль. Гэта быў першы медаль у біятлоннай гісторыі Харватыі. Праз год Якаву трэба было заваяваць для Харватыі яшчэ адзін, яшчэ больш каштоўны бронзавы медаль.

На цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы Якаў нёс сцяг зборнай Харватыі. У спрынце 10 км Фак нечакана, не дапусціўшы ніводнага промаху, падняўся на трэцюю прыступку п'едэстала гонару, прынёсшы першы ў гісторыі алімпійскі медаль у біятлоне для Харватыі. Гонка пераследу склалася не так удала, зарабіўшы 4 штрафныя кругі ён апусціўся на 25 месца. У індывідуальнай гонцы 4 промахі і 48-ы час на трасе прывялі да 51-га месца ў фінішным пратаколе. Выступаючы другі раз у кар'еры ў мас-старце, Якаў паспяхова завяршыў сваё выступленне на Алімпійскіх гульнях, заняўшы 9 месца. Пры гэтым, да апошняга агнявога рубяжа ён захоўваў шанцы здабыць яшчэ адзін алімпійскі медаль.

Каб мець магчымасць выступаць у эстафетных гонках і нармальна трэніравацца, спартсмен у ліпені 2010 перайшоў пад сцяг Славеніі. Чэмпіянат свету 2011 года Якаў прапусціў з-за праблем з паказальным пальцам правай рукі, які спартсмен адмарозіў на этапе Кубка свету ў Форт-Кенце.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]