Якаў Юдзялеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якаў Юдзялеўскі
Род дзейнасці аўтар, пісьменнік, інжынер
Дата нараджэння 1868[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1957[1][2][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Партыя

Якаў Юдзялеўскі (1886, Пружаны — 6 ліпеня 1957, ЗША) — філосаф і гісторык, грамадскі дзеяч, рэвалюцыянер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і Лейзера Юдзялеўскага, яго бацька быў прыватным адвакатам.

Пачатковую адукацыю атрымаў у Пружанскім хедэры, потым навучаўся ў чатырохкласнай гімназіі ў Брэст-Літоўску. Пасля паступіў у Віленскую гімназію, якую скончыў ў 1886 року з залатым медалём.

Рана пачаў друкавацца ў розных выданнях. Яшчэ падчас свайго навучання ў гімназіі, у 6-м класе, ягоя артыкулы публікавалі Віленскія і Пецярбургскія газеты. Меў здольнасці не толькі да журналісцкай і літаратурнай дзейнасці.

Маючы добрыя веды па фізіцы і матэматыцы, паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт. Пры гэтым, здолеў адначасова з фізікаю і матэматыкаю, вывучць і іншыя натуральныя навукі, а таксама права і філасофію.

Быў цесна звязаны з «тэрарыстычным» колам Неанілы Істомінай, уваходзіў у арганізацыю «Народная воля». Займаўся актыўным распаўсюджваннем рэвалюцыйнай літаратуры «Народнай волі». Быў даверанаю асобаю гэтае арганiзацыi, суправаджаў яе падчас паездкі ў Парыжы.

Нягледзячы на сваю актыўную жыццёвую пазіцыю і ўдзел у рэвалюцыйным руху, змог паспяхова скончыць юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, скончыў яго з залатым медалём, і са срэбнай — матэматычны факультэт.

За ўдзел у народнай групе быў узяты пад варту ў 1890 годзе. Асуджаны да двухгадовага зняволення. Адбываў яго ў Трубяцкім бастыёне Петрапаўлаўскай крэпасці.

У 1892 атрымаў новы тэрмін. Асуджаны ў адміністрацыйным парадку да аднаго году турэмнага зняволення ў Пецярбургскай турме «Крыжы». Пасля заканчэння тэрміну, без суда, па «найвысокаму загаду» быў накіраваны ў ссылку на пяць гадоў, у Якуцкую губерню пад нагляд паліцыі. Маючы добрую адукацыю, працаваў выкладчыкам, навучаючы дзяцей. Пісаў для мясцовай прэсы. Пасля адбыцця спасылкі ў Якуцку, атрымаў новую спасылку ў Гродне. Пасля эміграваў у Парыж.

Эміграцыя[правіць | правіць зыходнік]

У Сарбоне здолеў скончыць матэматычны факультэт, а таксама Парыжскі Горны Iнстытут, што дазволіла яму з 1904 года працаваць горным інжынерам у Еўропе, Афрыцы і Аргентыне. Займаў пасаду дырэктара буйнога рудніка.

У 1907 годзе заняўся пошукам нафтавых радовішчаў, шмат працаваў па ўсім свеце як спецыяліст па пошуку і распрацоўцы нафтавых радовішчаў, а таксама, як геолаг. Не спыняў пісаць і публікавацца ў літаратурных і навуковых выданнях.

На палітычные ніве, узначальваў групу эсэраў «Ініцыятыўныя меншасць». Удзельнічаў у выкрыцці Еўна Азэфа, які паходзіў з суседняга паселішча Лыскаў.

Прымаў, як публіцыст, удзел у выданні газеты «Рэвалюцыйная думка» у 1908—1909 гадах. Выданне займала вельмі рэакцыйную пазіцыю і заклікала да павелічэння колькасці тэрактаў супраць уладаў Расійскае Імперыі.

Пасля пачатку Першае сусветнае вайны заняў інтэрнацыяналісцкую пазіцыю, і з гэтага пункту гледжання пісаў у розных выданнях. Не пажадаў вяртацца ў Расію пасля рэвалюцыі 1917 года, і застаўся ў Францыі.

Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў, стаў на анты-бальшавіцкія пазіцыі, і рэзка выступаў супраць бальшавіцкае прапаганды сярод рускіх салдатаў, якія знаходзяцца ў Францыі. Пражываючы ў Парыжы, прымаў удзел у пасяджэннях Саюзу Адраджэння Расіі.

З’яўляўся ганаровым сябрам «Французскага астранамічнага таварыства», віцэ-старшынёю «Таварыства філасофіі і навук». Кіраваў геолага-разведачных экспедыцыямі ў Францыі, Тунісе, Алжыры, Іспаніі і іншых краінах (1924—1935). Апублікаваў падручнік іспанскае мовы.

У 1923 годзе стаў чальцом «Рэспубліканскага-дэмакратычнага клуба» і «Лігі барацьбы з анты-семітызмам».

У 1925 годзе ўваходзіць у склад рэвізійнае камісіі «Рускага акадэмічнага саюзу» (выступаў у ім з дакладамі яшчэ з 1921 года). У 1926 года ўваходзіць у склад камісіі для ўзмацнення навуковае дзейнасці пры тым жа саюзе.

У 1927 годзе становіцца чальцом праўлення парыжскае «Тургенеўскай бібліятэкі» (застаецца чальцом праўлення да 1937 года).

У 1932 годзе выступае з дакладамі ў грамадстве жыдоўскіх інжынераў і архітэктараў.

У 1933 годзе — чалец гуртка (пазней ператворанага ў яднанне) яўрэйскай інтэлігенцыі. Шматкроць выступаў з лекцыямі на сходах Згуртавання.

Пад імем Jacques Delevsky апублікаваў мноства манаграфіяў на французскае мове і працы па філасофіі матэматыкі, навуковага пазнання і гісторыі ў розных французскіх філасофскіх часопісах; супрацоўнічаў у часопісе «Le Mois».

З пачатку Другое сусветнае вайны з’ехаў у ЗША.

У 1946—1953 гадах жыў у Нью-Ёрку і з’яўляўся чальцом літаратурнага фонду ў Нью-Ёрку. У ЗША працягнуў публікаваць працы па гісторыі і філасофіі навукі на англійскае мове і ідышы.

Памёр 6 студзеня 1957 годзе, пахаваны на жыдоўскіх могліцах «Арбетер Рынг» ў Нью-Джэрсі[4][5].

Зноскі