Перайсці да зместу

Якаў Якаўлевіч Кулдуркаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Кулдуркаеў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1894(1894-10-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1966(1966-07-28) (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  СССР
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў эрзянская

Якаў Якаўлевіч Кулдуркаеў (эрз.: руск.: Яков Яковлевич Кулдуркаев; 22 кастрычніка 1894 — 28 ліпеня 1966) — савецкі эрзянскі паэт і пісьменнік. Аўтар паэмы «Эрьмезь».

Якаў Кулдуркаеў нарадзіўся 22 кастрычніка 1894 года ў сяле Лабаскі (цяпер Ацяшаўскі раён Рэспублікі Мардовія) у сялянскай сям'і. У 1903—1906 гадах хадзіў у сельскую пачатковую школу. У 1912 годзе скончыў Саранскае рэальнае вучылішча. Адправіўся ў Сібір, дзе працаваў табельшчыкам на Амурскай чыгунцы. У 1915 годзе быў прызваны ў армію, ваяваў у час Першай сусветнай вайне, быў кантужаны. Пазней удзельнічаў у Грамадзянскай вайне у радах Чырвонай арміі[1]. Пасля вяртання з фронту скончыў курсы рахункаводаў у Маскве, працаваў рахункаводам, бухгалтарам, рэвізорам[2].

У 1938 годзе быў рэпрэсаваны як «вораг народа». Адбываў зняволенне ў лагерах Комі АССР, Наўгародскай і Джамбульскай абласцей. Рэабілітаваны ў 1958 годзе[1].

Якаў Кулдуркаеў памёр 28 ліпеня 1966 года, пахаваны на радзіме, у сяле Лабаскі[1].

Паводле слоў Кулдуркаева, першыя яго літаратурныя творы датуюцца 1910 годам. На станаўленне яго творчасці аказаў уплыў мардоўскі народны фальклор, а таксама знаёмства з пісьменнікамі Ф. М. Часнаковым, П. С. Глухавым і А. М. Мора. У 1928 годзе Кулдуркаеў апублікаваў першыя главы сваёй паэмы «Эрьмезь» у газеце «Якстере теште», а ў 1935 годзе выйшла поўнае выданне паэмы. У паэме апісваецца мінулае мардоўскага народа XIII стагоддзя. Пасля вяртання са зняволення Кулдуркаеў узяўся за дапрацоўку свайго твора, але не паспеў выдаць канчатковы варыянт. Ён быў апублікаваны толькі ў 1980-х гадах. Шэраг твораў Кулдуркаеў напісаў для дзяцей: паэма «Сенксь» («Чапля»), апавяданне «Андямо» і іншыя[1].

Паэт А. М. Мора так выказаўся пра творчасць Кулдуркаева[1]:

" У трыццатыя гады была створана геніяльная паэма Я. Я. Кулдуркаева «Эрьмезь», якую па значнасці для мардоўскага народа можна параўнаць толькі са «Словам пра паход Ігараў» для рускага народа. Гэта паэма стала бліскучай вяршыняй мардоўскай паэзіі і ўсёй літаратуры і служыць вялікім унёскам у скарбніцу сусветнай паэзіі… "

На радзіме паэта ў сяле Лабаскі ў гонар Кулдуркаева названа вуліца[3].

Зноскі

  1. а б в г д «Эрьмезень» сёрмадыцянтень сюконямо: к 120-летию со дня рождения Я. Я. Кулдуркаева(недаступная спасылка). Национальная библиотека им. А.С. Пушкина Республики Мордовия. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2020. Праверана 23 сакавіка 2017.
  2. Кулдуркаев Яков Яковлевич(недаступная спасылка). Библиотека Мордовской литературы. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2018. Праверана 22 сакавіка 2017.
  3. Паштовы індэкс вуліца Кулдуркаева
  • Писатели Мордовии : биографический справочник / сост.: Т. С. Баргова, Е. М. Голубчик. - Саранск : Мордов. кн. изд-во, 2004.