Якуб Брэтцар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якуб Брэтцар
Дата нараджэння 23 ліпеня 1690 года
Месца нараджэння Пінск
Дата смерці 11 жніўня 1733 года

Якуб Брэтцар (руск.: Бретцер Якуб) — Беларускі жывапісец. Памёр жывапісец у маладым узросце, у сорак тры гады.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Ён зрабіў размалёўку інтэр’ера касцёла езуітаў у Слуцку (1715-1717 гг., не захавалася), капліцы ў Полацку (1717-1721 гг.), стварыў абразы “Распяцце”, “Маці Божая”, шэраг партрэтаў. У 1721-1722 гг. Якуб выканаў у Мінскім кафедральным касцёле св. Станіслава паліхромную размалёўку ў сакрысціях і алтар Маці Божай. У 1731-1732 гг. у Віцебску Брэтцар размаляваў карнізы і капітэлі ў езуіцкім касцёле, якія, на жаль, не захаваліся. Таксама Якуб напісаў абразы св. Андрэя Баболі і св. Тадэвуша. З 1732 г. жывапісец працаваў у Нясвіжы і Пінску. На жаль, няма звестак аб працах Брэтцара ў касцёлах і царквах Пінска.