Перайсці да зместу

Якуб Брэтэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якуб Брэтэ
Дата нараджэння 1746[1]
Дата смерці 1819[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці хірург
Месца працы

Якуб Брэтэ (Jakub Briotet; 1746[1]1819[1], Вільня) — вучоны-медык, хірург, прадстаўнік прыродазнаўчага матэрыялізму канца XVIII ст.

Паходзіў з Францыі.

Працаваў хірургам у шпіталі ў Ліёне. 3 1768 на працягу 10 гадоў быў празектарам i дэманстратарам анатоміі ў шпіталі ў Парыжы, а затым у 1777 годзе ў Вільні, пры Галоўнай літоўскай школе, дзе ў 1780 выкладаў хірургію. 3 1781 года выконваў абавязкі дэманстратара пры кафедры фізіялогіі i анатоміі, набыў вялікую папулярнасць як выдатны хірург i акушэр. У 1787 годзе атрымаў дыплом доктара медыцыны i хірургіі i пасаду прафесара практычнай хірургіі, у 1791 — патэнт генеральнага хірурга войск Вялікага Княства Літоўскага. Член-карэспандэнт Парыжскага медыцынскага таварыства, член Віленскага таварыства ўрачоў. Па даручэнні Віленскага ўніверсітэта заснаваў у 1808 годзе хірургічную клініку, якой кіраваў да 1811 года. Па ўласнай ініцыятыве арганізаваў навучанне малодшага медыцынскага персаналу, пры гэтым заняткі па анатоміі праводзіў на польскай мове. У далейшым многія з яго вучняў сталі знакамітымі ўрачамі.

У 1788—89 апублікаваў на французскай мове свае лекцыі па практычнай хірургіі i назіранні за хворымі. Насуперак поглядам рэлігіі на хваробу як боскую кару сцвярджаў, што захворванні выклікаюцца пэўнымі матэрыяльнымі прычынамі.

Памёр i пахаваны ў Вільні.

  1. а б в г NUKAT — 2002.