Якуб Генрык Флемінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якуб Генрык Флемінг
Jakub Henryk Flemming
Jakub Henryk Fleming. Якуб Генрык Флемінг (L. de Silvestre, 1728).jpg
Якуб Генрык Флемінг. Луі дэ Сільвестр, 1728
POL COA Fleming.svg
Герб «Флемінг»
Вялікі канюшы літоўскі
1701 — 1728
Папярэднік: Міхал Францішак Сапега
Пераемнік: Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
 
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, ваенны
Нараджэнне: 13 сакавіка 1667(1667-03-13)
Гоф
Смерць: 30 красавіка 1728(1728-04-30) (61 год)
Вена
Пахаванне:
Род: Флемінгі
Бацька: Георг Каспер фон Флемінг
Жонка: Францішка з Сапегаў
Тэкля з Радзівілаў
 
Узнагароды:
ордэн Белага Арла Order of St. Andrew

Якуб Генрык Флемінг (13 сакавіка 1667, Гоф — 30 красавіка 1728, Вена) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай, Саксоніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Флемінгаў гербу ўласнага, сын Георга Каспра, брандэнбурскага таемнага дарадцы. Меў стрыечнага брата Яна Ежы.

Навучаўся ў галандскіх універсітэтах. У 1688 выправіўся ў падарожжа ў Англію.

Служыў у войску штатгальтэра Галандыі Вільгельма Аранскага, атрымаў званне генерала. З 1693 жыў у Саксоніі, дзе ў 1699 атрымаў званне генерал-лейтэнанта. Зблізіўся з курфюстам Фрыдрыхам Аўгустам, адыграў вялікую ролю пры ягоным абранні каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

Саксонскія палкі пад ягонай камандай неаднаразова ўмешваліся ў спрэчкі Сапегаў з шляхтай Вялікага Княства Літоўскага. Стаяў на баку магнатаў (у тым ліку Радзівілаў, з якімі меў сваяцкія сувязі), адначасна распрацоўваў планы паступовай ліквідацыі шляхецкіх вольнасцяў.

Канюшы вялікі літоўскі (з 1701). Браў актыўны ўдзел у Паўночнай вайне. Па адмове Аўгуста Моцнага ад стальца (1706) атрымаў прызначэнне ў 1708 губернатарам Дрэздэна. Пасля Палтаўскай бітвы (1709) дапамог таму зноў атрымаць карону.

Актыўна выступаў супраць габсбургскай ідэі падзелу Рэчы Паспалітай. Безвынікова спрабаваў пашырыць уладанні дзяржавы на Памор’і. Пазней аддаваў перавагу саюзу з Аўстрыяй супраць Прусіі і Расійскай імперыі. Падтрымліваў рэформы ў Рэчы Паспалітай, выступаў супраць «гетманскага» стылю кіравання[1].

Саксонскі генерал-фельдмаршал (1711), генерал кароннай артылерыі ў 1710—14, першы міністр Саксоніі з 1712.

Кавалер шэрагу ордэнаў: Крыжа нямецкіх законнікаў (іянітаў), дацкага Ордэна Слана, расійскага Святога Андрэя Першазваннага.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Л. Казлоў, Флемінгі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 703. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2) С. 703.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]