Якуб Гуснік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якуб Гуснік
чэшск.: Jakub Husník
Дата нараджэння 29 сакавіка 1837(1837-03-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лютага 1916(1916-02-26)[1][3][…] (78 гадоў) ці 26 сакавіка 1916(1916-03-26)[4] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Jaroslav Husník[d][7]
Род дзейнасці мастак, фатограф, настаўнік, вынаходнік, друкар, прадпрымальнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якуб Гуснік (чэшск.: Jakub Husnik; 29 сакавіка 1837, Вейпрніцы, Аўстрыйская імперыя (цяпер раён Пльзень-поўнач, Пльзенскага краю Чэшскай Рэспублікі) — 26 сакавіка 1916, Прага) — чэшскі мастак, педагог, навуковец і вынаходнік у галіне фотамеханічных спосабаў рэпрадукавання.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у галіне геліяграфіі, фоталітаграфіі, фотацынкаграфіі. Прапанаваў рэпрадукцыйную эмульсію з фторыстым серабром, клішэ на слаях з жэлаціны і хлорнага жалеза (для высокага друку). Вынайшаў (1865—68) адзін з мастацкіх спосабаў рэпрадукавання — фотатыпію.

Сумесна з прафесарам Шварцам, прапанаваў «мокры спосаб» апрацоўкі фатаграфій. У 1893 ўдасканаліў трохкаляровае прайграванне для друку і атрымаў на яго першы патэнт. У 1908—1920 гадах яго сын Яраслаў Гуснік праводзіў эксперыменты з аўтахромам.

Аўтар манаграфій «Агульная галіна фотатыпіі» (1877, 3-е выд. 1885), «Геліяграфія» (1888) і інш.

Мастацкая творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Жывапісец-партрэтыст, аўтар шэрагу жанравых палотнаў. Стварыў некалькі жывапісных работ для царквы ў Угрыневец паблізу Прагі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]