Перайсці да зместу

Якуб Дадэрка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якуб Дадэрка
польск.: Jakub Ignacy Dederko
Якуб Дадэрка. Невядомы мастак, XVIII ст.
Якуб Дадэрка. Невядомы мастак, XVIII ст.

Roman Catholic Bishop of Minsk[d]
з 1798
Дыяцэзія Мінская дыяцэзія

Нараджэнне 15 ліпеня 1753(1753-07-15)
Смерць 13 лютага 1829(1829-02-13) (75 гадоў)
Род Дадэркі
Бацька Караль Дадэрка[d]
Маці Клара з Міравіцкіх[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[1][2]
Адукацыя
Навуковае званне
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якуб Ігнацы Дадэрка (польск.: Jakub Ignacy Dederko; 15 ліпеня 1753, Вількамірскі павет — 13 лютага 1829) — рымска-каталіцкі дзеяч, менскі біскуп (17981816)[4].

Кавалер ордэнаў Св. Станіслава (1789), Белага Арла (1794), Св. Ганны І ступені (1808), Св. Уладзіміра II ступені (1812).

Прадстаўнік шляхецкага роду Дадэркаў герба «Дадэркала»[5], сын Караля, скарбніка драгіцкага, і Клары з Міравіцкіх.

Па навучанні ў Віленскай акадэміі 14 жніўня 1770 уступіў у Таварыства Ісуса. Па скасаванні ордэна выехаў у Польшчу.

У 26 жніўня 1776 беларускі суфраган-біскуп Фелікс Тавянскім пасвяціў яго ў свецкія святары. Канонік Віленскае кафедры (1781), дэпутат літоўскага духоўнага трыбуналу (1783, 1786, 1788, 1791), інфулят алыцкі (1789).

Дзякуючы пратэкцыі караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1789 прызначаны луцкім біскупам, але з прычыны падкопаў таргавіцкіх канфедэратаў яму не ўдалося атрымаць намінацыі.

Па акупацыі Вялікага Княства Літоўскага войскамі Расійскай імперыі ў 1793 сустракаўся з генералам М. Крачэтнікавым як дэлегат Віленскае і Луцкае капітулаў, а таксама Алыцкае калегіяты (1795). У наступным годзе ў той жа якасці накіраваўся да Паўла І.

У верасні 1798 прызначаны першым біскупам менскім. Прыкладаў вялікія намаганні дзеля адбудовы і аздаблення Мінскай кафедры. Заклаў у 1810 у Мінску Таварыства дабрачыннасці для бяздомных, сіротаў, жабракоў і невылечна хворых.

У французска-расійскую вайну 1812 года выступіў супраць Расіі і 19 ліпеня абвясціў з амбона кафедры «Мінскую канфедэрацыю»[6]. Прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці Полацкай езуіцкай акадэміі[7].

Прыхільнасць Дадэркі да Напалеона I у час вайны 1812 года, прадузятасць у адносінах да праваслаўнай царквы выклікалі гнеў расійскага імператара Аляксандра I, які перадаў Дадэрку на суд мітрапаліта С. I. Богуш-Сестранцэвіча. 16 мая 1816 года Дадэрка быў пазбаўлены пасады[7] і адпраўлены з Мінска ў Алыку на Валыні, дзе ён заставаўся пад наглядам луцкага біскупа да самай смерці[6].

Малая пячатка біскупа Якуба Дадэркі

У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі захоўваюцца дзве пячаткі, якія належалі Яго Эксцэленцыі[6]:

  • Вялікая пячатка: у полі пячаткі французская шчыт (геральдычны колер не вызначаны) з гербам «Дадэркала». Над шчытом — шляхецкая карона. З абодвух бакоў — мітра і біскупскі посах. Пад шчытом, на стужках — ордэны Св. Станіслава і Белага Арла. Усё ў аблямаванні святарскага капелюша і 10 кутасоў на шнурах у чатыры шэрагі з кожнага боку (1, 2, 3, 4) (адпавядае ступені архібіскупа).

Легенда па колу: IACOBUS. IGNATIUS : DEDERKO : DEI : ET APOSTOLICE : SEDIS : GRATIA : PRIMUS : MINSCENSIS EPISCOP. (Якуб Ігнацій Дадэрка Міласцю Божай і Апостальскае Сталіцы Першы Мінскі біскуп.)

Воск, чырвоны, шырыня 67 мм.[8]

  • Малая пячатка: у полі пячаткі французскі чатырохчастковы шчыт з выявамі наступных гербаў: «Дадэркала» (родавы герб біскупа Дадэркі), «Бродзіц» (герб маці — Клары з Міравіцкіх), «Трубы» (герб бабкі па бацьку — Ружы з Войнаў), «Равіч» (герб бабкі па маці — прозвішча не ўдакладнена). У сэрцавым шыльду манаграма ІД. Над шчытом — шляхецкая карона. З абодвух бакоў — мітра і біскупскі посах. Пад шчытом на стужках — ордэны Св. Станіслава і Белага Арла. Усё ў аблямаванні святарскага капелюша і 6 кутасоў на шнурах у тры шэрагі з кожнага боку (1, 2, 3).

Сургуч, чырвоны, шырыня 30 мм.[9]

Зноскі

  1. Дедерко // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. X. — С. 275.
  2. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 16 кастрычніка 2020.
  3. Здравомыслов К. Я. Дедерко, Яков-Игнатий // Русский биографический словарьСПб.: 1905. — Т. 6. — С. 164.
  4. Рэлігія і царква на Беларусі 2001.
  5. Гербы беларускай шляхты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019. Герб Дадэркала (уласны) (бел.)
  6. а б в Андрэй Шпунт. Невядомыя пячаткі // «Наша Вера» № 2 (5), 1998.
  7. а б Дадэрка Якуб // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
  8. НГА Беларусі. Фонд 1781, вопіс 27, справа 103. Арк. 73 зв. (1799 год).
  9. НГА Беларусі. Фонд 1781, вопіс 27, справа 103. Арк. 75. (1799 год).