Перайсці да зместу

Якуб Наркевіч-Ёдка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сармат Якуб Жыгімонт Наркевіч-Ёдка
герб «Ліс»
герб «Ліс»
Нараджэнне 8 студзеня 1848(1848-01-08) ці 1848[1]
Смерць 6 (19) лютага 1905 ці 1905[1]
Месца пахавання
Род Наркевічы-Ёдкі
Імя пры нараджэнні польск.: Jakub Sarmat Zygmunt Jodko-Narkiewicz z Jodek
Бацька Атон Наркевіч-Ёдка
Маці Анэля (Ганна) Эстка
Грамадзянства
Веравызнанне рыма-каталік
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцыны[d] (1893)
Навуковае званне
Месца працы
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якуб Наркевіч-Ёдка (8 студзеня 1848, маёнтак Турын, цяпер аграгарадок[2] Пухавіцкага раёна — 19 снежня 1905, Вена) — беларускі фізік, медык, біёлаг. Доктар медыцыны (1893), прафесар (1900), член-карэспандэнт Рускага геаграфічнага таварыства (1889).

Належаў да старажытнага шляхецкага роду Наркевічаў-Ёдкаў гербу «Ліс».

Скончыў Мінскую гімназію (1865), працягваў навучанне ў Парыжы, Фларэнцыі, Вене.

У 1872 годзе ў маёнтку Атонава (сёння вёска Сінячова ў Капыльскім раёне) пабудаваў метэаралагічную станцыю (у 1888 годзе перанес яе ў маёнтак Наднёман, цяпер вёска Уздзенскага раёна). У 1881 годзе стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі[3].

З 1890 года супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Пецярбургу.

Вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму злектрамагнітных хваляў на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка, 1891), але не запатэнтаваў вынаходніцтва.[4] Існуе дакумент, які пацвярджае прыярытет Я. Наркевіча-Ёдкі ў гэтым вынаходніцтве — пратакол паседжання Французскага фізічнага таварыства ў Парыжы (1898). У ім азначаецца, што О. Лоджу «належыць першая ідэя тэлеграфіі без правадоў, калі мы не пажадаем дайсці да Наркевіча-Ёдкі, …які двума-трыма гадамі раней выканаў у Вене вельмі цікавыя перадачы са шпуляй Румкарфа (праўда можа быць, без выразнага ўсведамлення ролі электрамагнітных хваляў у гэтых доследах)»[5].

Апроч таго, зрабіў значныя адкрыцці ў галіне метэаралогіі (вымярэнне хуткасці руху аблокаў, вільготнасці глебы і інш.), за што ўзнагароджаны сярэбраным медалём Рускага геаграфічнага таварыства. Адкрыў у сваім маёнтку санаторый, распрацаваў метады лячэння нервовых захворванняў электрычным токам, метад электраграфіі для дыягностыкі захворванняў, выкарыстоўваў лячэнне кумысам, лячэнне святлом, гімнастыку, мясцовыя мінеральныя воды.

Зноскі

  • Наркевіч-Ёдка Якаў Антонавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 516. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 152. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).