Перайсці да зместу

Якуб Пятроўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Якуб Пятроўскі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 4 кастрычніка 1997(1997-10-04)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства
Рост 184 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2014 Хэмік Быдгашч 3 (1)
2014 ВДА Свецце[d] 10 (1)
2015—2018 Погань Шчэцін[d] 37 (3)
2017   Стоміль Ольштын[d] 13 (0)
2018—2020 Генк[d] 11 (0)
2020—2022 Фартуна Дзюсельдорф[d] 43 (1)
2020   Васланд-Беверэн[d] 5 (0)
2022—2025 Лудагорац Разград 86 (20)
2025—0000 Удзінезэ 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якуб Пятроўскі (польск.: Jakub Piotrowski; нар. 4 кастрычніка 1997) — польскі футбаліст, паўабаронца балгарскага клуба «Лудагорац» і нацыянальнай зборнай Польшчы.

Пачаў кар’еру ў шэрагу польскіх клубаў. У 2015 годзе далучыўся да «Погані», у складзе якой 8 лістапада дэбютаваў у Экстракласе ў матчы супраць «Легіі». У 2017 годзе на час быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Стоміль», пасля чаго вярнуўся ў «Погань». 14 мая 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з бельгійскім клубам «Генк»[3]. 28 кастрычніка дэбютаваў у новым клубе ў матчы супраць «Стандарду». Пазней гуляў за дзюсельдорфскую «Фартуну»[4], а ўлетку 2022 года ўзмацніў склад балгарскага клуба «Лудагорац»[5].

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы 12 кастрычніка 2023 года ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2024 года супраць зборнай Фарэрскіх астравоў[6].

«Генк»:

«Лудагорац»:

  1. Jakub Piotrowski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  3. «Genk haalt middenvelder Piotrowski». KRC Genk.
  4. «Oficjalnie: Jakub Piotrowski piłkarzem Fortuny Dusseldorf!». Futbol News.
  5. «Лудогорец привлече халф от Бундеслигата». ФК Лудагорац.
  6. «Zwycięski debiut». 90minut.