Якуб Суша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якуб Суша
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 22 лютага 1652
Дыяцэзія Холмская ўніяцкая епархія
Папярэднік Atanazy Zachariasz Furs[d]
Пераемнік Augustyn Aleksander Łodziata[d]

Адукацыя
Дзейнасць багаслоў, пісьменнік, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне каля 1604[1]
Смерць 4 сакавіка 1687(1687-03-04)[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якуб (свецкае імя Ян) Суша (1610, Мінск — 4 сакавіка 1687, Холм) — беларускі[2] грамадскі і рэлігійны дзеяч. Доктар тэалогіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў мінскай базыльянскай школе, у Пултуску (Польшча), Оламаўцы (Чэхія), Рыме. У 1626 годзе стаў манахам базыльянскага ордэна. 3 1636 года ў Холме ўзначаліў школу пры манастыры базыльянаў. Выкладаў філасофію і тэалогію ў базыльянскіх манастырах. З 1649 адміністратар епіскапату, 22 лютага 1652 года кароль Ян Казімір прызначыў яго холмскім архіепіскапам. На Жыровіцкай кангрэгацыі (сходзе) у 1661 годзе абраны генералам базыльян. Потым атрымаў багатае абацтва на Львоўшчыне.

Пісаў пераважна на лацінскай мове. Аўтар твораў «Уваскрэслы фенікс…», «Аб дзеяннях уніятаў…» (абодва 1646), «Савел і Павел» (1666). Яму прыпісваецца твор «Пра іерэйскія павіннасці» (1670, на старабеларускай літаратурнай мове).

Творы Якуба Сушы насычаны вытрымкамі з пастаноў, лістоў дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў; яны сведчаць пра эрудыцыю і веды аўтара. Некаторыя яго творы перавыдадзены ў Парыжы і Лейпцыгу ў сярэдзіне XIX ст.

Зноскі

  1. а б в г д е Sejm-Wielki.pl — 2002. Праверана 17 красавіка 2022.
  2. БелЭн 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]