Перайсці да зместу

Якуб Шынкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якуб Шынкевіч
Род дзейнасці татарскі рэлігійны і грамадскі дзеяч Беларусі, Літвы, Польшчы
Дата нараджэння 16 красавіка 1884(1884-04-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1966(1966-11-01)[1] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне іслам
Узнагароды і прэміі
камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яку́б Шынке́віч (18841966) — татарскі рэлігійны і грамадскі дзеяч Беларусі, Літвы, Польшчы, доктар арыенталістыкі.

У 1925 годзе скончыў навучанне ў Берлінскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі. 28 кастрычніка 1925 года абраны віленскім муфціем усіх мусульман Польшчы. У 1926—1932 гадах з мэтай выпраўлення памылак у рэлігійных тэкстах некалькі разоў ездзіў на Усход. У 1926 годзе быў членам Сусветнага мусульманскага кангрэса ў Егіпце, у 1928 годзе наведаў мусульманскія суполкі ў Югаславіі і Балгарыі і Турцыю. У 1930 годзе зноў наведаў Егіпет, дзе быў прыняты каралём Фаудам І. З Егіпта здзейсніў хадж у Мекку і Медзіну. У 1935 годзе выдаў на польскай мове тлумачэнні Карана. Таксама спрыяў урэгуляванню прававога становішча мусульман Польшчы. 21 красавіка 1936 года падпісаў Статут пра стасункі дзяржавы і Мусульманскага рэлігійнага саюза. Падчас Другой сусветнай вайны супрацоўнічаў з нямецкімі акупантамі, спрыяў увядзенню татарскай адміністрацыі і стварэнню татарскай паліцыі. Дзякуючы яго намаганням, у маі 1944 года быў заснаваны Саюз татарскай моладзі. Памёр у эміграцыі ў ЗША.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1042167737 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.