Якшур-Бодзья (руск.: Якшу́р-Бо́дья; удм.: Якшур-Бӧдья) — сяло ва Удмурціі. Адміністрацыйны цэнтр Якшур-Бодзьінскага раёна. Уваходзіць у муніцыпальнае ўтварэнне «Якшур-Бодзьінскае». Размешчана на аўтадарозе Іжэўск — Глазаў Р321, за 41 км на поўнач ад Іжэўска, у цэнтральнай частцы Якшур-Бодзьінскага раёна, у межах Тылавайскага ўзвышша. Ад вёскі разгаліноўваюцца дарогі на вёскі Шаркан і Кекаран. Бліжэйшая чыгуначная станцыя Кекаран знаходзіцца за 12 км.