Ялмар Юхансан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ялмар Юхансан
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Мянушка Julle[1]
Спецыялізацыя скачкі ў ваду, лёгкая атлетыка і плаванне[d][2]
Нарадзіўся 20 студзеня 1874(1874-01-20)
Памёр 30 верасня 1957(1957-09-30) (83 гады)
Грамадзянства
Рост 170 см[1]
Вага 76 кг[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Аўгуст Ялмар Юхансан (шведск.: Carl August Hjalmar Johansson; 20 студзеня 1874, Карлскруна — 30 верасня 1957, Стакгольм) — шведскі скакун у ваду, чэмпіён і прызёр летніх Алімпійскіх гульняў.

Юхансан удзельнічаў у пазачарговых алімпійскіх гульнях 1906 у Афінах у трох відах спорту. Ён стаў шостым у скачку з вышкі, восьмым у плаванні на 100 метраў вольным стылем і 19-м у скачках у даўжыню з месца.

На Гульнях 1908 у Лондане Юхансан стаў алімпійскім чэмпіёнам у скачках з вышкі, перамогшы ва ўсіх этапах спаборніцтва. Таксама ён заняў другое месца ў плаванні на 200 метраў брасам у першым раўндзе з вынікам 3:21,2.

На Гульнях 1912 у Стакгольме Юхансан удзельнічаў у скачках з вышкі і простых скачках з вышкі. Перамогшы ў папярэдніх раўндах абодвух спаборніцтваў, у фінале ён стаў чацвёртым і другім адпаведна.

Зноскі

  1. а б в Olympedia — 2006.
  2. (unspecified title) Праверана 10 чэрвеня 2022.