Перайсці да зместу

Яманты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Яманты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 15 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 154
Паштовыя індэксы
231314
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236804101
Яманты (Беларусь)
Яманты
Яманты
Яманты (Гродзенская вобласць)
Яманты
Яманты

Я́манты[1] (трансліт.: Jamanty, руск.: Ямонты) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.

Знаходзіцца за 34 км на поўдзень ад Ліды, 116 км ад Гродна. Рэльеф раўнінны. На поўнач і поўдзень ад вёскі — лес. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе Н6823 да в. Беліца (Лідскі раён).

Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Jo-mant’as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Jo- i Mant-.

Паводле вопісу парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. вёска Яманты належала да Стоцкага двара, а часткова да Малых Канюшан, уласнасць князя Караля Радзівіла ў дзяржанні Мараўскага. Вёска адносілася да Няцецкай парафіі і ляжала ля мяжы парафіі Беліцкай.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1858 годзе вёска ў складзе маёнтка Стокі, уласнасць князя Вітгенштэйна, 53 рэвізскія душы. З 1861 года ў Беліцкай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. У 1897 годзе адкрыта школа граматы, адносілася да Беліцкага праваслаўнага прыхода. У 1909 годзе ў вёсцы 16 двароў, 40 сямей, 268 дзесяцін зямлі.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Беліцкай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Беліцкім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй нацыстаў, якія загубілі 12 мірных жыхароў. У 1950 годзе арганізаваны калгас «Камсамолец».

У 1992 годзе працавалі магазін, жывёлагадоўчая ферма, сельскагаспадарчыя землі ў складзе калгаса імя Гагарына. 26 чэрвеня 1965 года вёска з Беліцкага сельсавета перададзена ў склад Белагрудскага сельсавета[2].

Дынаміка насельніцтва:

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш.; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». — Мінск: БелЭн, 2016. — 848 с.: іл. ISBN 978-985-11-0908-7
  • Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — 566 с., іл. ISBN 985-01-0522-4