Ямная археалагічная культура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ямная культура
Бронзавы век
Yamna02.jpgЯмная кераміка з калекцыі Эрмітажа
Геаграфічны рэгіён Усходняя Еўропа
Лакалізацыя Украіна, Расія
Датаванне 3200 да н.э.2300 да н.э.
Носьбіты індаеўрапейцы
Тып гаспадаркі жывёлагадоўля
Даследчыкі В. А. Гарадцоў, Л. С. Клейн
Jamnaja kultura.png
Пераемнасць
Хвалынская культура, Сярэднястогаўская культура
Commons-logo.svg Ямная археалагічная культура на Вікісховішчы

Я́мная культура — археалагічная культура бронзавага веку ва Усходняй Еўропе. Ахоплівала значныя тэрыторыі ад Днястра на захадзе да паўднёвага Урала на ўсходзе. Перыяд існавання — каля 3200 — 2300 гг. да н.э.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле курганнай гіпотэзы Марыі Гімбутас[1], Ямная культура належыла непасрэдным продкам індаеўрапейцаў. Дзякуючы асваенню конегадоўлі і выкарыстанню вазоў яны здолелі прасунуцца з тэрыторыі Прычарнамор’я на іншыя землі. Леў Клейн, які сам займаўся раскопкамі помнікаў Ямнай культуры і вылучыў з яе складу заходнюю Нерушайскую культуру, лічыць, што Ямная культура — радзіма ранніх арыяў[2].

Даследаванні палеагенетыкаў 2015 г. паказалі, што заснавальнікамі Ямнай культуры былі выхадцы з трох розных папуляцый[3]. Аснову складалі мясцовыя паляўнічыя і збіральнікі, носьбіты генома, блізкага да сучасных індаеўрапейскіх народаў. 15 — 25 % генома належыла насельніцтву, якое мігрыравала з усходняга Закаўказзя. Мяркуецца, што яно заснавала Хвалынскую культуру, продкавую ў адносінах да Ямнай. Меншасць (6 % генома) належыла паляўнічым і збіральнікам з Заходняй Еўропы.

Перыядызацыя[правіць | правіць зыходнік]

У існаванні Ямнай культуры археолагамі вылучаюцца наступныя перыяды[4]:

  • Ранні (да сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э.), які вызначаецца аднастайнымі пахаваннямі з ляжалымі на спіне і афарбаванымі охрай касцякамі, арыентаванымі галавой на ўсход, керамічнымі пасудзінамі з высокім горлам, накольчатым і штампаваным арнаментам, вырабамі з каменю, косці і ракавін пры амаль поўнай адсутнасці металічных вырабаў.
  • Другі (трэцяя — чацвёртая чвэрці 3 тысячагоддзя да н. э.): узнікненне лакальных адрозненняў, у Прычарнамор’і з’яўляюцца пахаванні галавой на захад, яйкападобныя пасудзіны з нізкім горлам, чыгуны з плоскім дном, шнуравы арнамент, медныя вырабы.
  • Трэці (канец 3 тысячагоддзя — 2 тысячагоддзе да н. э.): павелічэнне лакальных адрозненняў, пахаванні без охры і ўстойлівай арыентацыі, кераміка з плоскім дном, вялікія медныя вырабы (сякеры, молаты), касцяныя ўпрыгожванні з молатападобнымі шпількамі, вазы з суцэльнымі коламі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]