Ямная культура
Ямная культура Бронзавы век | ||||
---|---|---|---|---|
Геаграфічны рэгіён | Усходняя Еўропа | |||
Лакалізацыя | Украіна, Расія | |||
Датаванне | 3200 да н.э. — 2300 да н.э. | |||
Носьбіты | індаеўрапейцы | |||
Тып гаспадаркі | жывёлагадоўля | |||
Даследчыкі | В. А. Гарадцоў, Л. С. Клейн | |||
Пераемнасць | ||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Я́мная культура — археалагічная культура бронзавага веку ва Усходняй Еўропе. Ахоплівала значныя тэрыторыі ад Днястра на захадзе да паўднёвага Урала на ўсходзе. Перыяд існавання — каля 3200 — 2300 гг. да н.э.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Паводле курганнай гіпотэзы Марыі Гімбутас[1], Ямная культура належала непасрэдным продкам індаеўрапейцаў. Дзякуючы асваенню конегадоўлі і выкарыстанню вазоў яны здолелі прасунуцца з тэрыторыі Прычарнамор’я на іншыя землі. Леў Клейн, які сам займаўся раскопкамі помнікаў Ямнай культуры і вылучыў з яе складу заходнюю Нерушайскую культуру, лічыць, што Ямная культура — радзіма ранніх арыяў[2].
Даследаванні палеагенетыкаў 2015 г. паказалі, што заснавальнікамі Ямнай культуры былі выхадцы з трох розных папуляцый[3]. Аснову складалі мясцовыя паляўнічыя і збіральнікі, носьбіты генома, блізкага да сучасных індаеўрапейскіх народаў. 15 — 25 % генома належала насельніцтву, якое мігрыравала з усходняга Закаўказзя. Мяркуецца, што яно заснавала Хвалынскую культуру, продкавую ў адносінах да Ямнай. Меншасць (6 % генома) належала паляўнічым і збіральнікам з Заходняй Еўропы.
Перыядызацыя
[правіць | правіць зыходнік]У існаванні Ямнай культуры археолагамі вылучаюцца наступныя перыяды[4]:
- Ранні (да сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э.), які вызначаецца аднастайнымі пахаваннямі з ляжалымі на спіне і афарбаванымі охрай касцякамі, арыентаванымі галавой на ўсход, керамічнымі пасудзінамі з высокім горлам, накольчатым і штампаваным арнаментам, вырабамі з каменю, косці і ракавін пры амаль поўнай адсутнасці металічных вырабаў.
- Другі (трэцяя — чацвёртая чвэрці 3 тысячагоддзя да н. э.): узнікненне лакальных адрозненняў, у Прычарнамор’і з’яўляюцца пахаванні галавой на захад, яйкападобныя пасудзіны з нізкім горлам, чыгуны з плоскім дном, шнуравы арнамент, медныя вырабы.
- Трэці (канец 3 тысячагоддзя — 2 тысячагоддзе да н. э.): павелічэнне лакальных адрозненняў, пахаванні без охры і ўстойлівай арыентацыі, кераміка з плоскім дном, вялікія медныя вырабы (сякеры, молаты), касцяныя ўпрыгожванні з молатападобнымі шпількамі, вазы з суцэльнымі коламі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дук, Д. У. Археалогія : вучэб.-метад. комплекс Архівавана 3 снежня 2020.. / Д. У. Дук. — Наваполацк : ПДУ, 2009. ISBN 978-985-418-818-8
- Mallory, J. P. Encyclopedia of Indo-European Culture. / J. P. Mallory, Douglas Q. Adams. — London and Chicago : Fitzroy Dearborn Publishers, 1997. ISBN 1-884964-98-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ямная культура
- ЯМНАЯ КУЛЬТУРА — Радзіма мая — Беларусь
- Ямная культура Архівавана 28 верасня 2020.
- Найдавніші землероби та скотарі на території України Архівавана 8 ліпеня 2017.
- Байтасов Р. Р., АРИИ И ТЮРКИ: ОПЫТ КОМПЛЕКСНОГО ИССЛЕДОВАНИЯ Архівавана 10 верасня 2016.
- Genetic study revives debate on origin and expansion of Indo-European languages in Europe