Ямусукра
Выгляд
| Сталіца | |
| Ямусукра | |
|---|---|
| фр.: Yamoussoukro | |
| 6°50′ пн. ш. 5°15′ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вобласць | Лак |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Плошча | 3.500 км² |
| Вышыня цэнтра | 214 м |
| Часавы пояс | UTC+0 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Шчыльнасць | 148.5 чал./км² |
| yamoussoukro.district.ci (фр.) | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Ямусу́кра (фр.: Yamoussoukro) — сталіца Кот-д’Івуара. Насельніцтва налічвае 242.744 чал. (2010), знаходзіцца ў 240 км на поўнач ад Абіджана, на невялікіх узвышшах. Адначасова з’яўляецца сталіцай вобласці Лак.
Ямусукра з’яўляецца родным горадам першага прэзідэнта краіны Уфуэ-Буаньі, чым і тлумачыцца перанос у яго ў 1983 годзе сталіцы з Абіджана. Транспартны вузел. Міжнародны аэрапорт. Харчовыя і дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы. Рэзідэнцыя прэзідэнта, «Дом партыі». У раёне Ямусукра вырошчваюць каву, какаву, ямс, бананы і іншыя сельскагаспадарчыя культуры; існуе гадоўля буйной рагатай жывёлы, авечак, коз.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе знаходзіцца базіліка Нотр-Дам-дэ-ла-Пэ — самая вялікая царква ў свеце, архітэктура якой нагадвае Сабор Святога Пятра ў Ватыкане.
Зноскі
- ↑ RGPH-2021 RÉSULTATS GLOBAUX — 2022. — С. 1. — 37 с. Праверана 26 красавіка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
