Янова (свяцілішча)
| Славутасць | |
| Янова | |
|---|---|
| 55°16′27″ пн. ш. 28°47′01″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
Янова, таксама вядома як скопішча валуноў «Янава»[1] — старажытнае прымітыўнае мегалітычнае збудаванне на мысе возера Янова каля Бікульніч у Полацкім раёне, за 25 км ад Полацка[2]. Геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння з 19 сакавіка 2007 года[1].
Складаецца з трох груп гнейсавых камянёў ружовага і чырвонага колеру, відавочна, звезеных з досыць далёкай ад пляцоўкі адлегласці. Камяні выкладзены ў выглядзе літары П, адкрытым бокам накіраванай на захад сонца ў дзень летняга сонцастаяння, на гару Валатоўку, каля падножжа якой месціцца вёска Свяціца. На ўзгорку, прыкладна за 200 м ад паверхні вады возера, знаходзіцца яшчэ адзін камень, на якім высечана стрэлка ў дакладным кірунку на гару Валатоўку.[3]
Магчыма, пляцоўка створана каля 1-2 тысяч гадоў да н.э. і служыла свяцілішчам — месцам святкавання летняга сонцастаяння, чымсьці накшталт прымітыўнай абсерваторыі.[3]
У прэсе і турыстычнай літаратуры часам называецца «беларускім Стоўнхенджам». На думку І. Каліноўскага, не мае аналагаў у Беларусі.[3]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Скопішча валуноў "Янава" | Карта асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь | Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. www.minpriroda.gov.by. Праверана 21 лістапада 2025.
- ↑ Группа камней «Яново» (руск.). planetabelarus.by. Праверана 21 лістапада 2025.
- ↑ а б в Калиновский И. Полоцкий район. На земле святой Софии : туристический справочник. — «Рифтур», 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Калиновский И. Полоцкий район. На земле святой Софии : туристический справочник. — «Рифтур», 2013.
