Янава крыніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Янава крыніца, якая выцякае з-пад капліцы

Янава крыніца — знакамітая лекавая крыніца ў шырокім і глыбокім лясным[1] яры ракі Авуты на мяжы Глыбоцкага раёна, Мёрскага раёна і Шаркаўшчынскага раёна, ля в. Чарневічы Глыбоцкага раёна, за 8 км на паўночны ўсход ад Язна Мёрскага раёна, за 24 км на поўнач ад Дзісны, за 40 км на паўднёвы ўсход ад Мёраў.

Вернікі двойчы ў год ходзяць да крыніцы праз усю вёску і далей каля трох кіламетраў хрэсным ходам: 7 ліпеня, на праваслаўнага Яна Хрысцiцеля, i 11 верасня, на Яна Галавасека[1]. Традыцыя паломніцтва і пакланення святой Янавай крыніцы плануецца да ўключэння ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле легенды ўзніклай воляю Іаана Прадцечы[3]. Як і шэраг іншых святых крыніц размяшчаецца ў непасрэднай блізкасці ад могільніка, што абумоўлена суаднясеннем азёр і крыніц у міфапаэтычнай мадэлі сусвету беларусаў з ніжнім, хтанічным ярусам[4]. Капліцу над крыніцай, паводле словаў мясцовых жыхароў, узвёў пан Буйніцкі ў памяць пра сваю дачку, якая памерла ад сухотаў, за польскім часам яна была прыпісаная да Чарневіцкай каталіцкай парафіі[5]. Пасля вайны ў капліцы была турма[6], а пазней яе ўвогуле разбурылі[5]. Драўляную скульптуру Святога Яна з капліцы намагаліся ўтапіць у Ксяндзовым возеры, у якое ўпадае крыніца, але мясцовыя жыхары здолелі абараніць яе[6]. Пасля дазволу на рэлігію, капліца была адбудавана[5], створана адкрытая купальня, змайстравана студня[1].

Купальня
Капліца над крыніцай

У наш час ў адзіны рытуальны комплекс уваходзіць сама крыніца[7], капліца, прыпісаная да Чарневіцкай праваслаўнай парафіі[5], пабудаваная над крыніцай купальня, але таксама і вясковы храм, дзе адбываецца набажэнства, асвячэнне купальскіх зёлак, а на храмавай плошчы — Янаўскі фэст (кірмаш), які і завяршае рытуальнае дзейства для ўсіх паломнікаў[7].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Крыніца Святога Яна выцякае са стромы невялічкай рачулкай, шырынёй у метр, якая некалькі дзесяткаў метраў цячэ ў невялікім яры, на выхадзе з якога пранікае ў капліцу. На выхадзе з капліцы, праз трубу, на вышыні метра, зыходзіць вадаспадам[5]. Капліца выступае своеасаблівым механізмам сакралізацыі крынічнай вады, бо плыня, што падцякае пад культавы будынак, святой не лічыцца, але набывае свае цудадзейныя ўласцівасці, толькі выцякаючы з-пад яго[7]. Драўляную фігуру Святога Яна ў капліцы прынята лічыць духоўнай ахоўніцай глыбоцка-мёрскага крынічнага каньёна[1].

Крыніца знаходзіцца на марэннай раўніне, дне былога Полацкага прыледавіковага вадаёма, сфарміраваліся 15-16 тыс. гадоў таму. У наваколлях марэнныя супескі, суглінкі, грубыя дробназярністыя пяскі, гліны, алеўрыты. Плошча аб’екта — 2,5 км² даліне ракі.

Вада крыніцы ўтрымлівае 450,33 мг/л гідракарбанату, 7,44—хлору, 6,72— сульфату, 2,34—нітрату, 83,37—кальцыю, 33,66—магнію, 16,5—натрыю, 2,35—калію, 0,15—жалеза, агульная мінералізацыя 602,86 мг/л, рН—7,99. Яна празрыстая, без колеру і паху, без асадкаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / сост. В.А. Ермалёнок, П.И. Боголей

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]