Янавіцкі сельсавет (Віцебскі раён)
Янавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Віцебскі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Янавічы |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 20 чэрвеня 2013 |
Дата скасавання | 22 снежня 1960 |
Насельніцтва (2019) | 1 168 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Я́навіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Янавічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Янавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. 27 верасня 1938 года Янавічы атрымалі статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Станькаўскага сельсавета[1]. 12 мая 1959 года ў склад Котаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Бітаўка, Жаляі, Зайбужжа, Князі, Латыгава, Мішуткі, Сакольнікі і Шчыты)[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 22 снежня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Янавіцкага пассавета[3].
20 чэрвеня 2013 года Янавіцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў, без Янавіч) — 579 чалавек[5], з іх 98,1 % — беларусы, 0,7 % — рускія[6]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1168 чалавек[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278 О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 4 снежня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.