Яна Сяргееўна Раманава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біятлон
Яна Раманава
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яна Сяргееўна Раманава
Арыгінальнае імя руск.: Яна Сергеевна Романова
Нарадзілася 11 мая 1983(1983-05-11) (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Пражыванне Омск, Расія
Клуб Расійская армія
Рост/Вага 166 (зм)/60 (кг)
Захапленні сабакі
Прафесія спецыяліст па фізічнай культуры і спорту
Адукацыя вышэйшае, Сібірскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і спорту
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 09/10
Агульная трапнасць 85.66%
Лежачы 87.33%
Стоячы 84.00%
Кар’ера (Кубак свету)
Перамог 1
Асабістых подыумаў 1 ( x 1 + x 0 + x 0)
Подыумаў у эстафетах 3+1[1] ( x 2 + x 1+1 + x 0)
Біятлон
Алімпійскія гульні
Срэбра Сочы 2014 эстафета 4x6 км
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Уфа 2009 спрынт 7,5 км
Бронза Уфа 2009 праследаванне 10 км
Універсіяды
Бронза Турын 2007 эстафета 3x6 км
Чэмпіянаты свету сярод ваенных
Бронза Бодэн 2015 каманда 7,5 км
Летні біятлон (лыжаролеры)
Чэмпіянаты свету
Бронза Отэпя 2007 праследаванне 10 км
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені
Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені
Заслужаны майстар спорту Расіі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яна Сяргееўна Раманава (нар. 11 мая 1983, Курган) — расійская спартсменка, біятланістка, сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў эстафеце. Майстар спорту міжнароднага класа.

Біятлонная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Біятлонам пачала займацца ў 1998 годзе.

Удзельнічала ў Алімпійскіх гульнях 2010 у Ванкуверы, выступала ў індывідуальнай гонцы і заняла 56-е месца.

Увайшла ў склад расійскай зборнай на Алімпійскія гульні ў Сочы ў 2014 годзе.[2] У спрынтарскай алімпійскай гонцы Яна Раманава заняла 19-е месца.[3]

Кубак свету[правіць | правіць зыходнік]

У Кубку свету дэбютавала 19 студзеня 2008 года (сезон 2007/08) у рамках 2-га этапу ў італьянскай Разун-Антэрсельве ў спрынтарскай гонцы, паказаўшы 13-ы вынік. За зборную Расіі ў эстафеце дэбютавала ў сезоне 2009—2010 на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне расійская чацвёрка Сляпцова/Булыгіна/ Раманава/Зайцава на 3,8 секунды апярэдзіла французскую зборную. У гэтым жа сезоне была здабытая першая асабістая перамога — на завяршальным сезон этапе кубка свету ў Ханты-Мансійску: у спрынце Яна была самай хуткай з самых дакладных, што і абумовіла яе першую кубкавую перамогу.

Расійскія старты[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2011/2012 выйграла індывідуальную гонку на турніры Іжэўская вінтоўка.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]