Янка (прыток Дзісны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Янка
Характарыстыка
Даўжыня 48 км
Плошча басейна 564 км²
Расход вады 3,7 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток возера Багданаўскае
 · Вышыня 136,4 м
 · Каардынаты 55°28′04″ пн. ш. 27°00′29″ у. д.HGЯO
Вусце рака Дзісна
 · Каардынаты 55°22′15″ пн. ш. 27°30′45″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Янка (прыток Дзісны) (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Я́нкарака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзісна. Працякае ў Браслаўскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці.

Даўжыня ракі 48 км. Плошча вадазбору 564 км², азёрнасць 1 %. Выцякае з Багданаўскага возера на поўдзень, за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Багданова Браслаўскага раёна, цячэ праз возера Янка, у межах паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны па лясной забалочанай мясцовасці, вусце на ўсходняй ускраіне г. п. Шаркаўшчына. Асноўныя прытокі – Янка (справа), Кулажка (злева).
Даліна трапецападобная (шырыня 100—350 м), у верхнім цячэнні невыразная. Пойма ў верхнім цячэнні вузкая, перарывістая, ніжэй пераважна двухбаковая (шырыня 50–100 м), у нізоўі амаль адсутнічае. Рэчышча ўверх ад вусця на працягу 39 км каналізаванае. У басейне ракі азёры Мілашкаўскае і Азярайцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Н. А. Дзісько і інш. – Мн., 1994. – 222 с.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)