Янка Вярсоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янка Вярсоцкі
Адукацыя
Нараджэнне 17 лютага 1888(1888-02-17)
Смерць 22 снежня 1937(1937-12-22) (49 гадоў)

Янка Вярсоцкі (17 лютага 1888, м. Гальшаны, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці — 22 снежня 1937, Алма-Ата, НКУС) — беларускі каталіцкі святар, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19041908 гадах вучыўся ў Ашмянскім гарадскім 3-класным вучылішчы. 6 красавіка 1909 паспяхова здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Пецярбургскай навучальнай акругі. У 19101915 вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Падчас вучобы наведваў культурна-асветны гурток беларускіх студэнтаў-клерыкаў. У 1915 пасвечаны ў святары. Служыў вікарыем парафій Св. Тройцы ў Мінску і Смаленску. Удзельнік 1-га з'езда беларускага каталіцкага духавенства (Мінск, 24-25.5.1917). Член Саюза ксяндзоў-беларусаў. З 1919 адміністратар парафіі Забелы Дрыса-Себежскага дэканата Віцебскай губерні.

8 жніўня 1927 арыштаваны АДПУ. Прыгавораны да 3 гадоў лагераў. З 1 студзеня 1928 — на Салаўках. Пасля сканчэння тэрміну зняволення зноў арыштаваны і высланы ў Алма-Ату (Казахстан). У высылцы арыштаваны чарговы раз; 11 снежня 1937 прыгавораны да смяротнага пакарання. Расстраляны ў турме НКУС.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]