Янка Золак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Янка Золак
Асабістыя звесткі
Псеўданімы: Антось Вірок, Антось Пясняр, А. Здрок, З. Ажына, К. Асцюк, В, Асцюк, К. Аса, М. Залескі, Н. Авадзень, П. Міранюк, П. Мурашка, Парыцкі, Яз. Дольны, Я. Цікаўны[1][2]
Дата нараджэння: 1 (14) лістапада 1912
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 снежня 2000(2000-12-30) (88 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, празаік, выдавец
Мова твораў: беларуская
Дэбют: «На былым балоце» // «Вясна», 1930

Янка Золак, сапраўднае Антон Міхайлавіч Даніловіч (1 (14) лістапада 1912, в. Лучнікі, Слуцкі павет, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — 20 снежня 2000, Мілтаўн[en], штат Нью-Джэрсі) — беларускі паэт, журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч.


Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Брат (па маці) Алеся Змагара. Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1935). Належаў да творчай арганізацыі «Маладняк», пад час нямецкай акупацыі жыў на Случчыне, працаваў у «Газеце Случчыны». З лета 1944 г. — у эміграцыі. У Заходняй Германіі заснаваў саматужнае выдавецтва «Ніва». У 1950 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Нью-Джэрсі. быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады. Заснаваў Беларускае культурна-мастацкае і навуковае таварыства. Адзін з заснавальнікаў і ў 1960—1983 гадах галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка». Выдавец беларускай літаратуры і насценных беларускіх календароў, уладальнік выдавецтва «Адгук» у Саўт-Рыверы. Удзельнік кангрэсаў беларусаў Амерыкі, адзін з кіраўнікоў БККА.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў сваю паэтычную дзейнасць на радзіме. У Амерыцы ім напісана вялікая колькасць вершаў, якія можна аб’яднаць у некалькі цыклаў: духоўнае жыццё паэта і атмасфера, якая яго акаляла; роздум над пражытым і перажытым; гісторыя, родная мова, Бацькаўшчына; асэнсаванне пабачанага на Беларусі пасля прыезду на Радзіму праз паўвека. Некалькі разоў напачатку 1990-х прыязджаў на Беларусь, тут у 1996 выйшаў яго паэтычны зборнік «Вятрыска з радзімай краіны».

Акрамя вершаў пісаў апавяданні, аповесці «Бывай, незваротная» і «Т. Д. Ч.», для дзяцей напісаў казку «Бабок». Найбольш значнымі ў мастацкіх адносінах былі аповесці «Віталія», «Ціхі стаў». У 1979—1981 гг. выйшлі два тамы яго «Твораў».

Аўтар успамінаў «Мая сустрэча з Якубам Коласам у 30-я гады», крытычных артыкулаў пра творчасць Масея Сяднёва, Міхася Кавыля, Уладзіміра Клішэвіча, даследавання «На 500-годдзе з дня нараджэння Міколы Гусоўскага» і інш.

Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • «За чужы грэх» (1958)
  • «Агонь душы» (1979)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]