Перайсці да зместу

Янка Купала (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Янка Купала
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 0 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222860
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244843087
Янка Купала (Беларусь)
Янка Купала
Янка Купала
Янка Купала (Мінская вобласць)
Янка Купала
Янка Купала

Я́нка Купа́ла[2] (трансліт.: Janka Kupala, руск.: Янка Купала; раней пасёлак Я́нкі Купа́лы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 20 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 72 км ад Мінска, на рацэ Пціч.

Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР, названы ў гонар беларускага паэта Янкі Купалы.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У студзені 1943 года ўсе 11 дамоў былі спалены, забіты 1 чалавек[3].

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета[4], у 1939—1954 гадах яго адміністрацыйны цэнтр (пасёлак імя Янкі Купалы)[5].

  • 1926 год — 10 двароў, 42 жыхары
  • 1960 год — 48 жыхароў
  • 1999 год — 7 жыхароў
  • 2009 год — 0 жыхароў
  • 2019 год — 0 жыхароў[6]
  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/minskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 9 чэрвеня 2024.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 года № 222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района"(недаступная спасылка).
  5. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских Cоветов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  6. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.