Янка Сурвіла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Янка Сурвіла
Survila.jpeg
Род дзейнасці: фатограф
Дата нараджэння: 20 чэрвеня 1925(1925-06-20)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 чэрвеня 1997(1997-06-03) (71 год)
Жонка: Івонка Сурвіла
Дзеці: Паўліна Сурвіла

Янка Сурві́ла (20 чэрвеня 1925, Белевічы, Смаргонскі раён — 3 чэрвеня 1997) — беларускі грамадскі дзеяч у эміграцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1942 узначальваў пачатковую беларускую школу (спалена партызанамі). Пасля вайны ў лагеры перамешчаных асобаў у нямецкім Ватэнштэце заснаваў і рэдагаваў часопіс «Шляхам жыцьця». Потым эміграваў у Францыю. Там у 1948, на Першым з’ездзе беларускай эміграцыі ў Парыжы, пазнаёміўся Івонкаю Шыманец, якая праз 10 гадоў стала яго жонкаю.

Атрымаўшы стыпендыю Мадрыдскага ўніверсітэта, Я. Сурвіла вывучае там эканоміку і робіць захады ў справе арганізацыі беларускамоўных праграм Іспанскага радыё. 25 сакавіка 1952 ён выходзіць у эфір з першай скіраванай на Беларусь перадачаю. У 1958—65 вядзе з Іспаніі штодзённыя беларускія радыёперадачы.

Пасля пераезду Сурвілаў у Канаду працаваў тут на беларускай палітычнай і грамадскай ніве. Захапляўся мастацкай фатаграфіяй, пакінуў галерэю партрэтаў беларускіх літаратараў-эмігрантаў, у тым ліку партрэт Наталлі Арсенневай.

Дачка — Паўліна Сурвіла — этнамузыколаг і мастачка.

Зноскі