Янкель Адлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янкель Адлер
Род дзейнасці мастак, графік
Дата нараджэння 26 ліпеня 1895(1895-07-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1949(1949-04-25)[4][2][…] (53 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Янкель Якуб Адлер (польск.: Jankiel Adler; 26 ліпеня 1895, Тушын, Царства Польскае, Расійская імперыя — 25 красавіка 1949, Альдборн, графства Уілтшыр, Англія) — польска-яўрэйскі мастак, графік і дызайнер, паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і, выхадцаў з Беларусі. У 1912 годзе пачаў вучыцца мастацтву гравёра ў свайго дзядзькі ў Бялградзе. У тым жа годзе пачаў працаваць гравёрам у паштовым упраўленні ў Бялградзе. У 1914 годзе пераехаў у Германію, дзе некаторы час жыў у Бармене і вучыўся ў «Школе прыкладных мастацтваў» пад кіраўніцтвам прафесара Г. Вітюхтэра.

У 1918—1919 гадах жыў у Лодзі, дзе стаў адным з заснавальнікаў і вядучых жывапісцаў авангарднай групы мастакоў «Малады ідыш» (Jung Idysz). У 1918 годзе ў Лодзі адбылася першая выстава яго работ, арганізаваная «Асацыяцыяй мастакоў і прыхільнікаў прыгожых мастацтваў», членам якой ён быў. Тут жа ў Лодзі ён пачаў публікаваць свае вершы. У 1919 годзе Адлер прадставіў свае працы ў Польскім мастацкім клубе ў гатэлі «Polonia» у Варшаве.

Да 1920 года жыў у Варшаве. У 1920 годзе адправіўся ў Берлін, дзе трапіў у кола мастакоў, якія аб’ядналіся вакол «Die Aktion». У 1921 годзе вярнуўся ў Бармен і стаў членам групы мастакоў Die Wupper. З 1922 года жыў і тварыў разам з М. Эрнстам і Г. Кампендонкам у Дзюсельдорфе. Быў сябрам Рэйнскага мадэрну.

У 1931—1933 гг. выкладаў у Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў і сябраваў з П. Клее. У 1935 годзе ў яго адбылася выстава прац, затым рушылі ўслед экспазіцыі ў Італіі, Чэхаславакіі і СССР. У 1937 годзе Я. Адлер стаў адным з мастакоў, чые працы былі выстаўлены ў Мюнхене на выставе «Дэгенератыўнага мастацтва». У тым жа годзе адбылася яго сустрэча з Пікасо. З таго часу стыль малявання Я. Адлер стаў больш манументальным і насычаным колерам.

У 1940 годзе ўступіў валанцёрам у польскую армію ў Францыі, у яе складзе быў эвакуіраваны ў Шатландыю, пазней дэмабілізаваны па хваробе.

З 1943 года да сваёй смерці жыў у Альдборне пад Лонданам. Памёр у выніку сардэчнага прыступу, калі даведаўся, што ўся яго сям’я, у тым ліку 10 братоў і сясцёр, загінулі ў Халакосце.

Зноскі