Па сваёй форме янотавыя з'яўляюцца сярэднім звяном паміж Mustelidae і мядзведзевымі (Ursidae). Ва ўсякім выпадку, янотавыя і мядзведжыя яшчэ параўнальна нядаўна мелі агульных продкаў. Першыя янотавыя жылі ў Еўразіі, адкуль праз злучэнне, якое існавала некалі, патрапілі ў Амерыку. У Старым свеце пасля гэтага вымерлі, не вытрымаўшы канкурэнцыі з Viverridae, якія занялі аналагічныя экалагічныя нішы.