Янсенізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Янсенізм — рэлігійна-палітычная каталіцкая плынь у Францыі і Галандыі ў 17-18 стагоддзях. Прынцыпы янсенізму выклаў галандскі тэолаг Карнелій Янсеній (1585—1638), які развіваў вучэнне Аўгусціна аб прадвызначэнні. У шэрагу палажэнняў янсенізм набліжаўся да пратэстантызму (адмаўленне свабоды волі, прызнанне прадвызначэння), прапаведаваў строгае рэлігійна-этычнае самаўдасканаленне. Паслядоўнікі янсенізму выступалі супраць езуітаў, адмоўна ставіліся да мастацтва. Янсенізм пераследваўся царквой і дзяржавай. У Галандыі паслядоўнікі янсенізму стварылі самастойную царкву.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 326. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).