Янушкевіч (выдавецтва)
Jump to navigation
Jump to search
![]() | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Заснавана | 2014 |
Адрас | Мінск, вул. Мар’еўская 7А, офіс 10 |
Дырэктар | Андрэй Янушкевіч |
Вэб-сайт: januskevic.by |
Выдавецтва «Янушкевіч» — беларускае выдавецтва. Заснавана ў сакавіку 2014 года гісторыкам Андрэем Янушкевічам і яго аднадумцамі[1]. Выдавецтва спецыялізуецца на выданні беларускай, замежнай і гістарычнай літаратуры, займаецца падрыхтоўкай і выданнем разнастайнай кніжнай прадукцыі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Выдавецтва зарэгістраванае Міністэрствам інфармацыі Беларусі ў сакавіку 2014 года.
Першай кнігай, якая выйшла ў выдавецтве, была «Бітва пад Воршай 1514 года» польскага гісторыка Пятра Друджа. Пасля яе выйшла кніга Анатоля Трафімчыка «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»[1].
У снежні 2016 года адкрыўся сайт інтэрнэт-кнігарні, які таксама ёсць візітнай старонкай выдавецтва[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 2020 год — Дыплом за найлепшыя продажы кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» у сетцы кнігарняў «Белкніга». На беларускую мову пераклад твора зрабіла Алена Пятровіч. У рэйтынгу ТОП-10 самых папулярных і найбольш прадаваных кніг ў сетцы «Белкніга» ў 2019-м годзе беларускі пераклад «Гары Потэр і філасофскі камень» заняў другое месца[3]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Скобла М. Андрэй Янушкевіч: Мой дэвіз — набліжаць гісторыю да людзей. Радыё Свабода (19 снежня 2014). Праверана 1 лютага 2020.
- ↑ Запрацавала інтэрнэт-кнігарня незалежнага выдавецтва «Янушкевіч». Наша Ніва (29 снежня 2018). Праверана 10 лютага 2020.
- ↑ Грушэцкі А. «Гары Потэр» па-беларуску атрымаў дыплом за найлепшыя продажы. Новы Час (9 лютага 2020). Праверана 10 лютага 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Янушкевіч (выдавецтва) на Вікісховішчы |
---|