Януш Куртыка
Януш Куртыка | |
---|---|
польск.: Janusz Marek Kurtyka | |
![]() | |
Дата нараджэння | 13 жніўня 1960[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 2010[1][2] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Zuzanna Kurtyka[d] |
Род дзейнасці | медыявіст, гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Я́нуш Курты́ка (польск.: Janusz Kurtyka; 13 жніўня 1960, Кракаў — 10 красавіка 2010, пад Смаленскам) — польскі гісторык, кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці (2005—2010). Доктар габілітаваны гістарычных навук (2000).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў гістарычна-філасофскі факультэт Ягелонскага ўніверсітэта. Дзейнічаў у Незалежным згуртаванні студэнтаў і Салідарнасці, быў выкладчыкам у вышэйшых школах. Цікавіўся генеалогіяй, гісторыяй Сярэднявечча. Апублікаваў больш за 140 навуковых прац і артыкулаў.[3]
29 снежня 2005 года быў абраны кіраўніком Інстытута нацыянальнай памяці — установы, якая займаецца дакументаваннем злачынстваў камуністычнай сістэмы ў Польшчы. 7 красавіка 2009 года ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы.
Загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 года пасмертна ўзнагароджаны Крыжам вялікім ордэна Адраджэння Польшчы[4].
Выбраныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Konspiracja i opór społeczny na Podkarpaciu w okresie PRL (red.), 2007,
- Odrodzone królestwo. Monarchia Władysława Łokietka i Kazimierza Wielkiego w świetle nowszych badań, 2001,
- Latyfundium tęczyńskie. Dobra i właściciele (XIV—XVII wiek), 1999,
- Tęczyńscy. Studium z dziejów polskiej elity możnowładczej w średniowieczu, 1997,
- Generał Leopold Okulicki «Niedźwiadek» (1898—1946), 1989.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #103636846 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ а б Janusz Marek Kurtyka // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Яны загінулі пад Катынню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010
- ↑ Komunikat Nr 163/VI kad. (польск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Януш Куртыка
- dr hab. Janusz Marek Kurtyka (польск.)
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Смаленскай вобласці
- Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Члены Польскага гістарычнага таварыства
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Польшчы
- Загінулі ў авіякатастрофах
- Медыявісты