Януш Радзівіл (1579—1620)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Януш Радзівіл
POL Janusz Radziwill (1579-1620).jpg
Невядомы мастак, XVII ст.
POL COA Radziwiłł Książę Ia.svg
Герб «Трубы»
 
Дзейнасць: ваенны
Нараджэнне: 21 ліпеня 1579(1579-07-21)
Вільня
Смерць: 6 або 7 ліпеня 1620
Род: Радзівілы
Бацька: Крыштаф Радзівіл «Пярун»
Маці: Кацярына з Астрожскіх
Жонка: Соф'я з Алелькавічаў
Лізавета Соф'я Гогенцолерн
Дзеці: ад 2-га шлюбу: Багуслаў, Юрый

Януш Радзівіл (21 ліпеня 1579, Вільня — 6 або 7 лістапада 1620), дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Крыштафа Радзівіла Перуна.

Атрымаў кальвінісцкае выхаванне, вучыўся ў Страсбургскім і Базельскім універсітэтах, падарожнічаў па Германіі, Чэхіі, Аўстрыі, Венгрыі, Францыі. Падчашы ВКЛ у 1599—1619, кашталян віленскі з 1618, староста барысаўскі. У 1600 ажаніўся з княжной Соф’яй Алелькаўнай, спадчынніцай Слуцкага і Капыльскага княстваў, якія пасля яе смерці (1612) перайшлі ва ўладанне роду Радзівілаў. У 1600—1602 у час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць шведскіх войск у Інфлянтах, камандуючы коннымі харугвамі. Выбіраўся паслом на сеймы 1603, 1605, 1606, дзе ўзначальваў кальвінісцкую і праваслаўную групоўкі, адстойваў рэлігійныя і палітычныя правы некатолікаў. Выступаў супраць палітыкі караля Жыгімонта III Вазы, які намагаўся абмежаваць правы некаталіцкай часткі насельніцтва Рэчы Паспалітай. У 1606-07 разам з ваяводам кракаўскім М. Зэбжыдоўскім узначаліў рокаш супраць абсалютысцкай палітыкі караля. 5.6.1606 абвешчаны маршалкам з’езда ракашан у Любліне, а 10.8.1606 — у Сандаміры. Выдаў універсал з абвінавачваннямі караля ў парушэнні шляхецкіх правоў і свабод. 6.8.1607 каля Гузава (недалёка ад Радама) адбылася бітва з каралеўскімі войскамі, у якой Януш Радзівіл камандаваў левым крылом войска ракашан. Нягледзячы на паражэнне, ракашане вымусілі караля пайсці на кампраміс: Жыгімонт III адмовіўся ад рэформы ўлады, ад сваіх абсалютысцкіх намераў, а ракашане адмовіліся ад спробы дэтранізаваць караля. Януш Радзівіл выступаў супраць вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609-18. На сеймах 1611, 1613, 1615, 1618 бараніў роўныя правы пратэстантаў і праваслаўных з католікамі.

7.7.1613 у Берліне ажаніўся з Лізаветай Соф’яй Гогенцолерн, дачкой брандэнбургскага курфюрста Іагана Георга; меў з ёю 2 дачок, сыноў Багуслава і Юрыя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]