Субацкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Янышскі сельсавет)
Субацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ваўкавыскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Субачы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 714
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Су́бацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Субачы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Янышскі сельсавет у складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Янышы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Гнездаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Гнездава[1]. 2 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мачулінскага сельсавета. 20 кастрычніка 1959 года сельсавет перайменаваны ў Субацкі, цэнтр перанесены ў вёску Субачы. 25 верасня 2003 года ў склад сельсавета з Вярэйкаўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Гоцевічы, Жынаўцы, Занцавічы, Зубаўшчына, Курапаты, Пожаркі, Славікі, Цярэшкі, Чырвоны Груд, Шніпава, Шулейкі)[2]. 27 снежня 2011 года ў сувязі з уваходжаннем у склад горада Ваўкавыск скасавана вёска Альшымава[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2714 чалавек[4], з іх 53,2 % — беларусы, 38,5 % — палякі, 5,3 % — рускія[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.