Яніна Вікенцьеўна Бандак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яніна Вікенцьеўна Бандак
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1909(1909-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 1982(1982-04-07) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі

Герой Сацыялістычнай Працы

Яніна Вікенцьеўна Бандак (15 кастрычніка 1909, в. Целяшэвічы, Дзяржынскі раён — 7 красавіка 1982) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].

У 1944-74 цялятніца калгаса імя Дзяржынскага Дзяржынскага раёна. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі была ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медалю «Серп і Молат».

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-67[1].

Памерла 7 красавіка 1982 года. Пахавана на Дзягільнянскіх могілках каля Дзяржынска Мінскай вобласці.

Зноскі

  1. а б Бандак Янина Викентьевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 39. — 737 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Яніна Вікенцьеўна Бандак на сайце «Героі краіны»