Яніна Левандоўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яніна Антаніна Левандоўская
Janina Antonina Lewandowska z domu Dowbor-Muśnicka
JLewandowska.JPG
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1908(1908-10-22)
Месца нараджэння
Дата смерці красавік 1940
Месца смерці
Прыналежнасць Польшча Польская Рэспубліка
Род войскаў авіяцыя
Гады службы Польшча 19391940
Званне Naramiennik ppor old lotn.svg падпаручнік
Бітвы/войны Польскі паход РСЧА
Сувязі генерал Юзаф Доўбар-Мусніцкі
Commons-logo.svg Яніна Антаніна Левандоўская на Вікісховішчы

Яніна Антаніна Левандоўская, у дзявоцтве Доўбар-Мусніцкая (польск.: Janina Antonina Lewandowska z domu Dowbor-Muśnicka; 22 красавіка 1908 — красавік 1940) — польская планерыстка і лётчыца-аматарка, адзіная жанчына — ахвяра Катынскага расстрэлу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Харкаве ў сям'і Юзафа Доўбар-Мусніцкага, афіцэра расійскай арміі, будучага польскага генерала.

Вучылася ў кансерваторыі, спрабавала сябе ў якасці артысткі, працавала тэлеграфісткай. Адначасова яна паступіла ў аэраклуб у Познані, скончыла курсы пілатавання і радыётэлеграфіі. У 1937 годзе атрымала пасведчанне спартыўнага пілота. У 1939 годзе ажанілася з Мечыславам Левандоўскім, інструктарам па планерызме.

Пасля нападу Германіі на Польшчу ў верасні 1939 года, пачуўшы, што ў Луцку ствараецца авіяцыйная часць, Яніна з таварышамі з аэраклуба накіравалася туды і была залічана ў III авіяцыйны полк. 22 верасня каля Гусяціна полк авіятараў акружылі савецкія войскі, якія ўварваліся ў Польшчу з усходу. Разам з іншымі афіцэрамі Яніна трапіла ў савецкі палон і была накіравана ў Казельскі лагер (Опціна пустынь).

У лагеры была ўзведзена ў званне падпаручніка адным са старэйшых афіцэраў[1].

Прозвішча Яніны Левандоўскай прыводзіцца ў этапным спісе на адпраўку ў распараджэнне Упраўлення НКУС па Смаленскай вобласці за нумарам 0401. У наступным спісе (№ 0402) захавалася дата — 20 красавіка 1940. Гэта азначае, што Яніна Левандоўская была расстраляная ў Катынскім лесе ў канцы красавіка 1940 года.

У 1943 годзе, калі нямецкія акупанты выявілі пахаванні расстраляных, яны знайшлі сярод іх рэшткі адной жанчыны. У 1945 годзе чэрапы эксгумаваных ахвяр расстрэлу патрапілі ў распараджэнне польскага прафесара судовай медыцыны Баляслава Папельскага. Да нашага часу іх засталося толькі сем, яны захоўваюцца ў Кракаве. Адзін з іх — жаночы. Экспертыза ДНК для пацверджання таго, што гэта чэрап Яніны Левандоўскай, верагодна, пакуль не была праведзена.

У адпаведнасці з загадам Міністэрства абароны Польшчы № 439/MON ад 5 кастрычніка 2007 года, ёй прысвоена званне «паручнік авіяцыі» (пасмяротна)[2]

Малодшая сястра Агнешка Доўбар-Мусніцкая была расстраляная немцамі ў тым жа 1940 годзе ў Пальмірах як удзельніца ваеннай арганізацыі «Ваўкі».

Зноскі

  1. Dr. Kazimiera J. Cottam, "Lewandowska, Janina, " Amazons to Fighter Pilots: A Biographical Dictionary of Military Women, Vol. I. Westport, Connecticut: Greenwood Press, 2003.
  2. Decyzja Nr 439/MON Ministra Obrony Narodowej z dnia 5 października 2007 w sprawie mianowania oficerów Wojska Polskiego zamordowanych w Katyniu, Charkowie i Twerze na kolejne stopnie oficerskie.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Grajek J., Kronika działalności Towarzystwa Pamięci Generała Józefa Dowbora-Muśnickiego w Lusowie k. Poznania, Lusowo, 2000
  • Urszula Olech, Pro Memoria. Janina Lewandowska, Wojskowy Przegląd Historyczny Nr 2 (128), Warszawa 1989

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Катынскі расстрэл