Перайсці да зместу

Яніна Уладзіміраўна Інкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Яніна Уладзіміраўна Інкіна
Нарадзілася 16 кастрычніка 1997(1997-10-16)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 1,9 м
Пазіцыя цяжкі форвард
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2016 РДВАР
2017—2019 Little Rock Trojans women's basketball[d]
2022—2024 Руна Масква[d]
2025—2026 Енісей
  1. ↑ Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Яніна Уладзіміраўна Інкіна (нар. 16 кастрычніка 1997, Жлобін, Гомельская вобласць, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі.

Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт». Першыя трэнеры — Наталля Сяргееўна Асадчая і Марыя Іванаўна Сялюніна[2]. Навучалася ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай.

Двойчы выйгравала чэмпіянат Беларусі ў складзе мінскага «Гарызонта» (2020/21, 2021/22). У сезоне 2020/21 стала самым выніковым гульцом каманды, набраўшы 13 ачкоў у сярэднім за матч.

У 2021 годзе дапамагла «Гарызонту» ўзяць тытул Еўрапейскай жаночай лігі.

У жніўні 2022 года стала першым легіянерам у гісторыі жаночай «Руны» з Масквы. У кастрычніку 2024 года вярнулася ў «Гарызонт». У ліпені 2025 года перайшла ў расійскі клуб «Енісей» (Краснаярск)[3]. У ліпені 2026 года перайшла ў расійскі клуб «Нявіннамыск»[4].

Выступала ў жаночых зборных Беларусі U-16 (2012—2013), U-18 (2013—2015) і U-20 (2016—2017). У 2017 годзе дэбютавала за нацыянальную зборную Беларусі. Была ў складзе зборнай на чэмпіянатах Еўропы-2017, 2019 (на пляцоўку не выходзіла) і 2021[5].