Перайсці да зместу

Яніс Варуфакіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яніс Варуфакіс
грэч. Ιωάννης Βαρουφάκης
грэч. Γιάνης Βαρουφάκης
Імя пры нараджэнні грэч. Ιωάννης Γεωργίου Βαρουφάκης
Род дзейнасці эканаміст, палітык, пісьменнік-дакументаліст, выкладчык універсітэта, пісьменнік
Дата нараджэння 24 сакавіка 1961(1961-03-24)[1] (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне атэізм
Бацька Giōrgos I. Baruphakēs[d]
Жонка Danae Stratou[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Сайт yanisvaroufakis.eu (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яніс Варуфакіс (грэч. Γιάνης Βαρουφάκης; нар. 24 сакавіка 1961, Афіны) — грэчаскі эканаміст і палітык. Дэпутат парламента, міністр фінансаў Грэцыі са студзеня па ліпень 2015 года. Заснавальнік палітычнай арганізацыі DiEM25.

Адукацыя і акадэмічная кар'ера

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў эканамічны факультэт ва Універсітэце Эсэкса (Вялікабрытанія), дзе спецыялізаваўся на тэорыі гульняў. У 1987 годзе там жа атрымаў ступень доктара эканамічных навук. Выкладаў ва ўніверсітэтах Усходняй Англіі і Сіднея. У 2000 годзе вярнуўся ў Грэцыю, стаў прафесарам эканамічнай тэорыі ў Афінскім універсітэце. У 2004–2006 гадах быў дарадцам прэм'ер-міністра Ёргаса Папандрэу[5].

З 2012 года працаваў галоўным эканамічным кансультантам у кампаніі Valve, дзе займаўся эканомікай віртуальных светаў у гульнях, такіх як Counter-Strike: Global Offensive і Dota 2[6].

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2015 года быў абраны ў парламент Грэцыі ад партыі «СІРЫЗА» і прызначаны міністрам фінансаў ва ўрадзе Алексіса Цыпраса[7][8]. Вёў жорсткія перамовы з еўрапейскімі крэдыторамі (ЕЦБ, МВФ, Еўракамісія) аб рэструктурызацыі дзяржаўнага доўгу Грэцыі.

Пасля рэферэндуму 5 ліпеня 2015 года, на якім грэкі адхілілі прапановы крэдытораў, падаў у адстаўку, заявіўшы, што міністры фінансаў еўразоны лічылі яго прысутнасць «непажаданай».

У лютым 2016 года ініцыяваў стварэнне левага пан'еўрапейскага руху DiEM25 (Рух за дэмакратыю ў Еўропе 2025)[9]. У 2018 годзе ў Грэцыі заснаваў партыю MeRA25, ад якой быў абраны ў парламент у 2019 годзе[10].

Асноўныя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]

З'яўляецца аўтарам шэрагу кніг па эканоміцы і палітычнай тэорыі, сярод якіх:

  • The Global Minotaur: The True Origins of the Financial Crisis and the Future of the World Economy (2011)
  • And the Weak Suffer What They Must? Europe's crisis, America’s economic future (2016)
  • Adults in the Room: My Battle With Europe's Deep Establishment (2017)
  • Technofeudalism: What Killed Capitalism (2023)

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты з мастачкай Данай Страту[11]. Мае дачку ад папярэдняга шлюбу.

  1. Profile: Yanis Varoufakis, Greek bailout foe // BBC News Online — 2015.
  2. Greece bailout 'troika' may go - European Commission // BBC News Online — 2015.
  3. а б http://www.econ.uoa.gr/fileadmin/econ.uoa.gr/en/uploads/CV_Varoufakis_2014_eng.pdf
  4. https://www.workwithdata.com/person/varoufakis-georgiou-ioannis-1961 Праверана 15 кастрычніка 2024.
  5. IT ALL BEGAN WITH A STRANGE EMAIL | Valve (англ.). blogs.valvesoftware.com. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2018. Праверана 26 жніўня 2025.
  6. Министром финансов Греции стал консультант по рынку виртуальных товаров игр Dota 2 и Team Fortress 2 (руск.)(недаступная спасылка). TJournal. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2015. Праверана 26 жніўня 2025.
  7. Двуликий Янис: почему всех так бесит греческий министр финансов? (руск.). www.mql5.com. Праверана 26 жніўня 2025.
  8. Smith, Helena. Syriza’s Tsipras sworn in after Greek government formed with rightwingers (англ.). The Guardian (26 студзеня 2015). Праверана 26 жніўня 2025.
  9. Oltermann, Philip. Yanis Varoufakis launches pan-European leftwing movement DiEM25 (англ.). The Guardian (10 лютага 2016). Праверана 26 жніўня 2025.
  10. Smith, Helena. Greek ex-minister Yanis Varoufakis launches political party (англ.). The Guardian (26 сакавіка 2018). Праверана 26 жніўня 2025.
  11. Greek finance minister responds to claim that wife was inspiration behind Pulp hit (англ.). The Guardian (12 мая 2015). Праверана 26 жніўня 2025.