Яніс Пуятс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яніс Пуятс
Jānis Pujats
Яніс Пуятс
Кардынал-святар з тытулам царквы S. Silvia.
Герб
Архібіскуп рыжскі
8 мая 1991 — 19 чэрвеня 2010
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Архібіскуп Яніс Цакулс
Пераемнік: Архібіскуп Збігнеў Станкевіч

Прафесія: выкладчык універсітэта, ксёндз
Нараджэнне: 14 лістапада 1930(1930-11-14) (88 гадоў)
Пуяты, Наўтрэнская воласць, Рэжыцкі павет, цяпер Рэзэкненскі край Латвія
Прыняцце свяшчэннага сану: 29 сакавіка 1951
Епіскапская хіратонія: 1 чэрвеня 1991
Кардынал з: 21 лютага 1998

Узнагароды:
Гранд-афіцэр ордэна Трох Зорак
Вялікі афіцэр Ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Камандор з зоркай ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Яніс Пуятс (лат.: Jānis Pujats; 14 лістапада 1930, Пуяты, Латвія) — латвійскі кардынал. Архібіскуп рыжскі з 8 мая 1991 па 19 чэрвеня 2010. Кардынал-святар in pectore з тытулам царквы S. Silvia з 21 лютага 1998, абвешчаны на кансісторыі ад 21 лютага 2001.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1948 годзе скончыў школу ў Рэзэкнэ і паступіў у каталіцкую семінарыю ў Рызе. 29 сакавіка 1951 года пасвечаны на святара. Працаваў у прыходах Рыгі. Выкладаў у Духоўнай семінарыі і быў кансультантам Архібіскупа рыжскага і сакратаром літургічнай камісіі.

З 1972 года — капелан Яго Святасці. У 19791984 гадах — генеральны вікарый у курыі Рыжскай дыяцэзіі. У 1984 годзе, па патрабаванні савецкіх улад, пакінуў пасаду ў курыі і працаваў простым святаром. 8 мая 1991 года прызначаны Архібіскупам рыжскім.

1 чэрвеня 1991 года пасвечаны ў архібіскупы. 21 лютага 1998 года ўзведзены ў санкардыналы in pectore. 21 лютага 2001 года абвешчаны на кансісторыі. Кардынал-святар з тытулам царквы S. Silvia. Удзельнік канклава 2005 года.

У дадатак да латышскай мовы, валодае рускай, польскай, літоўскай, нямецкай і лацінскай мовамі.

19 чэрвеня 2010 года было абвешчана пра адстаўку кардынала Пуятса з пасады Архібіскупа рыжскага, і яго пераемнікам высунуты Збігнеў Станкевіч — дырэктар Рыжскага вышэйшага інстытута рэлігійных навук і духоўнай семінарыі Рыжскай мітраполіі. Да 21 жніўня 2010 года — дня інтранізацыі Збігнева Станкевіча, кардынала Пуятс заставаўся апостальскім адміністратарам Рыгі.

14 лістапада 2010 года кардыналу Пуятсу споўнілася 80 гадоў і ён страціў права ўдзельнічаць у Канклавах.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]