Яніс Рыцас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яніс Рыцас
Γιάννης Ρίτσος
Дата нараджэння 1 мая 1909(1909-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1990(1990-11-11) (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Грэцыя
Партыя КПГ, ЭДА
Член у
Род дзейнасці паэт, драматург, перакладчык, пісьменнік
Дзеці Eri Ritsos[d]
Узнагароды
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» — 1977
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Я́ніс Ры́цас (грэч. Γιάννης Ρίτσος; 1 мая 1909, Манемвасія, Грэцыя11 лістапада 1990, Афіны, Грэцыя) — грэчаскі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 мая 1909 года ў Манемвасіі (Грэцыя).

У пачатку 1930-х гадоў знаёміцца з ідэямі марксізму. У 1948—1952 і 1967—1974 гадах зняволены ўладамі Грэцыі. Яго сацыяльна-палітычныя погляды адлюстраваны ў зборніку вершаў «Трактары» (1934), паэмах «Эпітафіі» (1936), «Песня для маёй сястры» (1937), дзе дамінуе імпрэсіянісцкае ўспрыманне рэчаіснасці. У зборніках лірыкі «Выпрабаванні» (1943), «Каменны час» (1949), «Бяссонне» (1954), «Дзённікі высылкі» (1975), «Нататкі сляпога» (1979), «Карані Элінства» (1981), паэмах «Марш акіяна» (1940), «Ранішняя зорка» (1955), «Няскораны горад» (1958), «Мост» (1960), «Васямнаццаць мелодый горкай радзімы» (1973), «Граганда», «Званіца» (абедзве 1974) імкненне дасягнуць глыбінь чалавечай душы, спасцігнуць таямніцы жыцця. Сюррэалістычныя рысы ўласцівыя вершам зборнікаў «Архітэктура дрэў» (1958), «Сведчанні» (ч. 1—2, 1963—66). У раманах «Асцярожны Арыёст» (1982), «Што за дзіўныя рэчы!» (1983), «Штуршком локця» (1984) паказана жыццё грэчаскай правінцыі. Пераклаў верш Я. Купалы «А хто там ідзе?» (1983). На беларускую мову яго вершы перакладала А. Кобец-Філімонава.

Памёр 11 лістапада 1990 года ў Афінах.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Макронісас. Мн., 1973.

Зноскі

  1. Рицос Яннис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]