Перайсці да зместу

Яніс Фетфацыдыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яніс Фетфацыдыс
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 21 снежня 1990(1990-12-21)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства
Рост 164 см
Вага 64 кг
Пазіцыя флангавы паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2015 Джэноа 36 (4)
2015 →  К’ева 4 (0)
2015—2018 Аль-Ахлі Джыда[d] 67 (15)
2020—2022 Аль-Хор[d] 34 (9)
2022—2023 Аль-Сайлія[d] 7 (1)
2023 СПАЛ[d] 13 (1)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Я́ніс Фетфацы́дыс (грэч. Ιωάννης Φετφατζίδης; нар. 21 снежня 1990, Драма, Грэцыя) — грэчаскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клуба «Арыс» і нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Фетфацыдыс дэбютаваў за пірэйскі «Алімпіякос» у грэчаскім чэмпіянаце ў сезоне 2009—2010 гадоў 31 кастрычніка 2009 года ў матчы супраць каманды «Атромітас», які скончыўся перамогай пірэйцаў. 4 лістапада таго ж года Яніс згуляў за «Алімпіякос» і ў Лізе чэмпіёнаў супраць каманды «Стандард» (Льеж), замяніўшы на 39-й хвіліне гульні Лучана Галеці.

У пачатку верасня 2010 года Яніс падоўжыў свой кантракт з клубам да 2015 года з павышэннем заработнай платы і коштам выкупу кантракту ў 12,5 млн еўра[3].

За нацыянальную зборную Грэцыі дэбютаваў у матчы адборачнага раўнду да чэмпіянату Еўропы 2012 года супраць зборнай Латвіі 8 кастрычніка 2010 года, змяніўшы на 82-й хвіліне Сатырыса Нініса.

«Алімпіякос»:

«Аль-Аглі»:

  1. ↑ Giannis Fetfatzidis // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ IOANNIS FETFATZIDIS // Argentine Soccer Database
  3. ↑ «Κλείδωσε» Φετφατζίδη!. Champions Day