Яніс Цымзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яніс Цымзэ
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 3 мая 1814(1814-05-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 1881(1881-10-22)[2] (67 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі арганіст, кампазітар
Інструменты арган[d]
Жанры класічная музыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Я́ніс Цы́мзэ (лат.: Jānis Cimze; 1814—1881) — латвійскі педагог, збіральнік народных песняў, арганіст, заснавальнік латвійскай харавой музыкі і латышскай прафесійнай музыкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся і гадаваўся на малочнай ферме. Пачатковую адукацыю атрымаў у парафіяльнай школцы, дзе ён таксама навучыўся аргану. З шаснаццаці гадоў працаваў прыватным рэпетытарам, а пазней быў выкладчыкам у парафіяльнай школе Вальміеры і арганістам. У 1836 годзе Цымзэ выправіўся ў Германію, дзе навучаўся ў Вайсенфельскай семінарыі настаўнікаў, якую ён скончыў у 1838 годзе. Тут ён навучыўся іграць на скрыпцы і фартэпіяна і палепшыў свае навыкі арганіста. У 1838—1839 гадах ён быў студэнтам Берлінскага ўніверсітэта, дзе наведваў лекцыі па матэматыцы, дыдактыцы і тэорыі музыкі. Ягоным музычным прафесарам быў калекцыянер, выдаўца і даследчык нямецкіх народных песень Людвіг Крысціян Эрк. Вярнуўшыся з чужбіны, з 1839 года па сваю смерць Цымзэ ўзначальваў Відзэмскую семінарыю настаўнікаў[5], дзе навучаў будучых настаўнікаў кіраваць хорам і рабіць гарманізацыю народных песень. яго адукацыя ладзілася нямецкай мовай[6]. За свае сорак два гады працы ў семінарыі настаўнікаў адукацыю атрымалі больш за чатырыста студэнтаў, якія пасля самі сталі настаўнікамі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Яніс Цымзэ ў Інфармацыйным цэнтры латвійскай музыкі