Ян Аляксандравіч Цігараў
![]() У складзе «Металурга» | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Ян Аляксандравіч Цігараў | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 сакавіка 1984[1][2] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Ян Цігараў (нар. 10 сакавіка 1984, Усурыйск, Прыморскі край, СССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2005—2014).
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Дынама»[правіць | правіць зыходнік]
Цігараў пачаў займацца футболам у ДЮСШ горада Жодзіна. У 2001 годзе выступаў за мінскае «Дынама-2». За асноўную каманду «Дынама» гуляў з 2002 па 2006 гады. За гэты час выйграў з мінскім клубам залатыя медалі чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў уладальнікам Кубка краіны, усяго згуляў за клуб 142 матчы ў розных турнірах.
«Металург»[правіць | правіць зыходнік]
У 2007 годзе перайшоў у запарожскі «Металург», за які згуляў больш за 100 матчаў. Адзіны гол за клуб забіў 2 жніўня 2009 года ў браму «Ільічоўца». У пачатку 2011 года ў СМІ з’явілася інфармацыя аб цікавасці да футбаліста маскоўскага «Дынама»[3] і нямецкага «Гановера»[4].
«Том»[правіць | правіць зыходнік]
2 сакавіка 2011 года футбольны клуб «Том» дасягнуў прынцыповай дамоўленасці аб пераходзе футбаліста, і на наступны дзень Цігараў падпісаў кантракт з томскім клубам тэрмінам на 2,5 гады. Сума трансферу склала 300 тысяч еўра. Дэбют футбаліста ў чэмпіянаце Расіі адбыўся 14 сакавіка 2011 года, калі «Том» на выездзе саступіла ніжагародскай «Волзе» з лікам 0:2. На старце чэмпіянату Расіі 2011/12 стаў найлепшым футбалістам лігі па колькасці выйграных адзінаборстваў і ўдалых адбораў мяча[5], аднак у матчы 12 тура з маскоўскім «Лакаматывам» атрымаў сур'ёзную траўму: абследаванне выявіла разрыў унутранага меніска, пярэдняй крыжападобнай і бакавой звязак правага каленнага сустава. Такім чынам, футбаліст выбыў са строю як мінімум на паўгода[6].
«Лакаматыў»[правіць | правіць зыходнік]
29 снежня 2011 года на правах свабоднага агента заключыў кантракт з маскоўскім «Лакаматывам» тэрмінам на 3,5 гады. У «Лакаматыве» гуляў нерэгулярна, часцяком выбываў з-за траўм. Сезон 2014/15 прапусціў амаль поўнасцю, бліжэй да заканчэння сезона аднавіўся ад траўмы, але не здолеў вытрымаць канкурэнцыі за месца ў складзе. У выніку, улетку 2015 года па заканчэнні кантракта кіраўніцтва маскоўскага клуба вырашыла яго не падаўжаць.
Вяртанне ў «Дынама»[правіць | правіць зыходнік]
Пасля зыходу з «Лакаматыва» некаторы час трэніраваўся з «Мінскам»[7], з галоўным трэнерам якога Андрэем Пышнікам працаваў у маладым узросце ў «Дынама». 22 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[8]. З-за траўм і працяглага часу вяртання кандыцый рэдка з’яўляўся ў складзе дынамаўцаў у сезоне 2015. У пачатку сезона 2016 вярнуўся на поле, але ў красавіку зноў атрымаў пашкоджанне. 10 чэрвеня Цігараў па пагадненні бакоў за месяц да заканчэння кантракта пакінуў «Дынама»[9] і неўзабаве прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[10].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 2004 па 2006 гады гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У галоўнай зборнай краіны дэбютаваў 12 лістапада 2005 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі. 15 кастрычніка 2013 года забіў адзіны гол за зборную, калі ўдарам здалёк паразіў браму зборнай Японіі ў таварыскім матчы, тым самым прынёс беларусам перамогу з лікам 1:0.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 2004
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2005, 2006, 2015
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2003
Уладальнік Кубка Беларусі: 2003
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (3): 2004, 2005, 2006
Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2013/14
Уладальнік Кубка Расіі: 2015
Зноскі
- ↑ Yan Tsiharaw // FBref.com
- ↑ YAN TIGOREV // Argentine Soccer Database
- ↑ Московское «Динамо» проявляет интерес к Тигореву Архівавана 1 сакавіка 2011.. championat.ru
- ↑ Белорус Тигорев может продолжить карьеру в «Ганновере-96» Архівавана 1 красавіка 2011.. championat.ru
- ↑ Чемпионат России-2011/2012: лучшие по голам, передачам, обводкам, отборам и сэйвам после десятого тура. sports.ru
- ↑ Ян Тигорев выбыл из строя на длительный срок. pressball.by
- ↑ Путило и Тигорев тренируются с «Минском». by.tribuna.com
- ↑ Ян Тигорев стал игроком минского «Динамо». football.by
- ↑ Ян Тигорев покинул минское "Динамо". football.by
- ↑ Тигорев завершил карьеру. by.tribuna.com
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ва Усурыйску
- Майстры спорту Беларусі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Лакаматыў Масква
- Ігракі ФК Том Томск
- Ігракі ФК Металург Запарожжа
- Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
- Ігракі ў пляжны футбол Беларусі
- Ігракі БАТЭ (пляжны футбол)