Ян Алясніцкі
| Ян Алясніцкі | |
|---|---|
| Нараджэнне | XIV стагоддзе |
| Смерць | 1413 |
| Род | Алясніцкія[d] |
| Дзеці | Збігнеў Алясніцкі і Ян Гловач з Алясніцы[d] |
| Грамадзянства | |
Ян Алясніцкі, Ян з Алясніцы (? — 21 студзеня 1413) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын кракаўскага лоўчага Збігнева з Алясніцы. Зрабіў кар’еру дзякуючы падтрымцы сваякоў — Куразвенцкіх. У канцы 1390 годзе прызначаны польскім каралём Уладзіславам ІІ (Ягайлам) намеснікам у Літве замест Клеменса Маскажоўскага з тытулам старасты віленскага. Паводле звестак Яна Длугаша, у 1390—92 Ян Алясніцкі з дапамогай польскіх войск абараняў Літву ад князя Вітаўта і крыжакоў, супрацьстаяў інтрыгам князя Скіргайлы. Пад час аблогі Вільні крыжакамі і Вітаўтам у верасні 1391 года Ян Алясніцкі быў вымушаны спаліць Віленскі Дольны замак і ўкрыцца ў Верхнім замку. Пасля пабудовы крыжакамі ў Прусіі замкаў Нойгартэн, Рытэрсведэр і Меленбург Ян Алясніцкі сабраў літоўскае войска на чале з князем Вігантам і паслаў яго на аблогу Нойгартэна. Пасля заключэння Востраўскага пагаднення (1392) паміж Ягайлам і Вітаўтам перадаў свае намесніцкія паўнамоцтвы ў Літве Вітаўту. З 1398 года Ян Алясніцкі займаў урад старасты ланчыцкага, з 1404 — войскі люблінскі, з 1405 — суддзя земскі кракаўскі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя з прычыны неўжывання зносак. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.