Ян Амор Тарноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Амор Тарноўскі
Jan Amor Tarnowski
Ян Тарноўскі
Ян Тарноўскі
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
Сцяг Гетман вялікі каронны
1527 — 1561
Папярэднік Мікалай Фірлей
Пераемнік Мікалай Сяняўскі

Нараджэнне 1488
Смерць 16 мая 1561 ці 16 мая 1561(1561-05-16)[1][2]
Месца пахавання
Род Тарноўскія[d]
Бацька Ян Амор Тарноўскі Малодшы[d]
Маці Барбара з Ражнова[d]
Жонка Барбара Тэнчыньская[d] і Соф’я з Шыдлавецкіх[d]
Дзеці Соф’я з Тарноўскіх[d] і Ян Кшыштаф Тарноўскі[d]
Дзейнасць дыпламат, пісьменнік
Бітвы
Узнагароды
Knight in the Order of the Holy Sepulchre
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Амор Тарноўскі (польск.: Jan Amor Tarnowski, лац.: Joannes Tarnovius, 1488 — 16 мая 1561) — польскі шляхціч, рыцар, военачальнік, ваенны тэарэтык і дзяржаўны дзеяч Каралеўства Польскага. Тарноўскі быў вялікім каронным гетманам з 1527 года і быў заснавальнікам горада Цярнопаля, дзе ён заклаў Цярнопальскі замак і Цярнопальскае возера.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ян Тарноўскі нарадзіўся ў 1488 годзе, сын Яна Амора Тарноўскага Малодшага, кашталяна кракаўскага, і яго другой жонкі Барбары з Рожнава, унучкі рыцара Завіша Чорнага. Род Тарноўскіх быў знатным родам, які стаў вядомы ў сярэдзіне XIV стагоддзя. У Тарноўскага было пяць зводных братоў і сясцёр ад першага шлюбу бацькі: Ян Амор Тарноўскі, Ян Аляксандр, Катажына, Сафія і Эльжбета. У яго таксама было пяць адзінакроўных сясцёр ад першага шлюбу яго маці. Раннія гады жыцця прайшлі ў Разнова. Ян Тарноўскі першапачаткова выхоўваўся, каб стаць святаром; але пасля смерці бацькі ў 1500 годзе, яго настаўнік Мацей Джавецкі пераканаў маці Яна Барбару адмовіцца ад гэтага плана. У 1501 годзе Тарноўскі быў адпраўлены да двара караля; але 17 чэрвеня 1501 года кароль Ян I Ольбрахт памірае, і Ян Тарноўскі вярнуўся ў Разнова, у маёнтак маці.

Бюст Тарноўскага на Красінскім палацы ў Варшаве.

У 1508 годзе Тарноўскі ваяваў супраць Масковіі ў бітве пад Оршай; у 1509 годзе супраць Малдовы ў бітве пад Хоцінам, і на Днястры ў якасці камандзіра сваёй ўласнай харугвы. У 1512 годзе ўдзельнічаў у бітве пад Лапушным, у якой татары былі разбітыя польска-літоўскім войскам.

Святочны бургіньёт Я. Тарнаўскага.

Здзейсніў паломніцтва ў Святую Зямлю, і ў 1518 годзе стаў кавалерам ордэна Святога Гроба Гасподняга ў Іерусаліме. Пасля падарожнічаў па ўсёй Еўропе, і быў прысвечаны ў рыцары каралём Мануэлам I Партугальскім за яго паслугі супраць маўраў у Афрыцы.

Тарноўскі быў уладальнікам Тарнава, Вявёркі, Разнова, Пшаворска і Старога Сяла. У 1522 годзе, ён стаў кашталянам войніцкім; у 1527 годзе, ваяводам рускім; ў 1535 годзе ваяводам кракаўскім. У 1536 годзе стаў кашталянам кракаўскім і старостам сандамірскім.

У 1521 годзе прыняў удзел у войнах Габсбургаў супраць Асманскай імперыі. Ён быў адным з першых гетманаў Войска Польскага пасля вялікіх рэформаў. Тарноўскі прывёў польскую армію да многіх перамог, сярод іх бітва пад Абертынам супраць Малдовы ў 1531 годзе, і пад Старадубам супраць маскавітаў ў 1535 годзе.

Тарноўскі распрацаваў, сярод іншага, конную артылерыю, палявыя шпіталі з фінансаваннем урадам, штаб-кватэры, і палявых сапёраў. На працягу ўсёй сваёй працы ў якасці гетмана, ён прапаведаваў дактрыну аб гнуткасці.

Паэт Ян Каханоўскі напісаў верш Аб смерці Яна Тарноўскага. Тарнаўскі з’яўляецца адной з асобаў, намаляваных на Янам Матэйкам на карціне Пруская даніна.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Каля 1511 года Тарноўскі ажаніўся з Барбарай Тэнчынскай, дачкой Мікалая Тэнчынскага, ваяводы рускага. Яна была пляменніцай мужа яго першай маці. Пасля смерці Тэнчынскай, Тарноўскі ажаніўся з Сафіяй Шыдлавецкай ў 1530 годзе, з якой меў чатырох дзяцей, сярод іх Ян Аляксандр Тарноўскі, Ян Амор Тарноўскі, Сафія Тарноўская (жонка Канстанціна Астрожскага) і Ян Кшыштаф Тарноўскі.

Зноскі

  1. Dr. Constant v. Wurzbach Tarnowski, Johann Magnus // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 43. — S. 90.
  2. Jan Amor Tarnowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]